Medium?1359371744

Андрэй Адамовіч

Нарадзіўся 23 лютага 1984 году ў Мінску. Вучыўся ў сталічнай школе № 136 з тэатральным ухілам. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Таксама навучаўся ў Беларускім калегіюме. Андрэй пачаў пісаць з 16 гадоў па-руску. Пад уплывам Валянціна Акудовіча і Андрэя Хадановіча перайшоў на беларускую. Яго творы друкаваліся ў часопісе "Дзеяслоў", тыднёвіку "Наша Нiва", у зборніку Беларускага калегіюму "Паміж". Вершы Андрэя таксама змешчаныя ў дзьвюхмоўнай польска-беларускай анталёгіі маладой беларускай паэзіі "Пуп неба" (2006) і ў зборніку твораў фіналістаў конкурсу маладых літаратараў да стагодздзя газеты "Наша Ніва" "In Вільня Veritas" (2007).
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце