Чорны замак Альшанскі
“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да аднайменнага фільму, што выйшаў яшчэ пры жыцьці аўтара. Уладзімер Караткевіч стварыў цэлы шэраг твораў, што не проста ўпрыгожваюць кніжныя паліцы, але і становяцца настольнымі кнігамі цікаўных беларускасьці. “Чорны замак Альшанскі” адзін з тых раманаў, які можна перачытваць некалькі разоў і адкрываць для сябе нешта новае. Таксама да выданьня 1983 года акрамя рамана Чорны Замак Альшанскі былы далучаная і аповесьць “Зброя”, якая займае важнае мейсца ў шэрагу твораў Уладзімера Караткевіча, прысьвечаных паўстаньню 1863-1864 гадоў, прыгоды паўстанцаў у дэтэктыўна-захапляльнай форме прачытаем у аповесьці “Зброя”. (З.К.)
Medium?1358948492
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1983
колькасць старонак:
359
Copyright:
© 1983 by Караткевіч У. С.
UDK:
821.161.3-3=161.3
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
1
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,7
5
11
4
4
Адзнака чытачоў 15
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце