Хрыстос прызямліўся ў Гародні
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Ул.Караткевіча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасьць і народны фальклёр, галоўныя грамадзкія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжаньня. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагодзьдзя. Перад пісьменьнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасфэру ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іхнае разьвіцьцё - таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасьцю, дакладнасьцю канкрэтных рэаліяў часу, аўтарскім разуменьнем заканамернасьцяў грамадзкага разьвіцьця. (З.К.)
Medium?1358948494
рэдактары:
В. Галавач Г. Грак
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1972
колькасць старонак:
468
Copyright:
© 1972 by Уладзімір Караткевіч
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
4
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
11
Адзнака чытачоў 11
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Моцная кніга. Спачатку цяжкавата чытаць з-за лавіны новых імёнаў. Калі вы яшчэ не чыталі "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" - прачытайце. Шыкоўны раман.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце