Раман Увядзенскага – гэта даволі падрабязнае дакументаванне пасляваеннай афрыканскай рэальнасці, у якую акунаецца герой рамана, вымушаны ў выніку трагічнага збегу абставін «ірваць кіпцюры» з радзімы без шанцаў на вяртанне. «Либерия» – гэта квіток у адзін бок, варонка, якая засмоктвае цябе ў кактэйль з юнацкіх амбіцый, прадажнага сексу, карупцыі, спёкі, поту, беднасці і сталення. Гэта трагічны гімн ірваным кашулям, расцягнутым футболкам, старым мабільнікам ды іншым рэчам, якія не маюць ніякага значэння, а хтосьці за іх гатовы цябе нават забіць. Гэты раман – варыва са стэрэатыпаў, памылак і прасвятленняў, якія адбываюцца ў той момант, калі нічога змяніць ужо немагчыма. Нарэшце, гэта кніга пра краіну, у якой вільготныя сурвэткі патрэбныя толькі для таго, каб «выціраць сперму са скуры чорных дзяўчат». Вядома, гэта раман і пра Беларусь, бо куды б ты ні бег з радзімы, радзіма заўсёды будзе бегчы разам з табой.
Medium?1418367439
выдавецтва:
34mag
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2014
мова:
Руская
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
1
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,0
3
1
Адзнака чытачоў 1
Рэцэнзіі
Ён нічога не ведае пра рэцэнзаваных аўтараў, не выпіваў з імі падчас літаратурных семінараў, не ўступаў у фэйсбучныя перапалкі, не паспеў...
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце