Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных толькі таму, што адным не хапала моцы паверыць і прыняць відавочнае, а другім хапала розуму і ўлады выдаваць сапраўднае за казкі і легенды.
Medium?1411459939
выдавецтва:
Галіяфы
колькасць старонак:
546
мова:
Беларуская
ISBN:
978-985-7021-17-8
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
1
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Рэцэнзіі
Бадай, ніводная кніга так мяне не бянтэжыла. Часу на асэнсаванне спатрэбілася значна больш, чым на прачытанне. І гэта пры тым, што ў кнізе 540...
Водгукі 2
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Выдатная кніга! Лепшае з таго, што мне пападалася з беларускай літаратуры за апошнія гады. Так вось каб за суткі прачытаць 546 старонак, а пасля яшчэ некалькі дзён поўзаць па інтэрнэце, шукаючы ўсё што можна пра паганства, такой цікавасці ў мяне даўно ўжо не было...

0

Безумоўна, адная з самых захапляльных кніжкак апошніх гадоў. Праглынаецца ў дзве ночы, не гледзячы на ўражлівы аб'ем, зроблена па рэцэпце бестсэлера, і, пры належнай "разкрутцы" здольная ім стаць. "Адвечны бой бабра з казлом" ад Лук'яненак і іншых рублерубаў пераплюнуты (не магу устрымацца ад аналогіі, якой бы прыкрай яна мне не здавалася), але да новага міфатворства трохі недацягнута. Галоўны персанаж застаўся траха інфантыльным, ягоны духоўны/сацыяльна-палітычны/іншы рост застаўся па-за кадрам, і ці адыўся, таксама пытанне. Дзесьці б трохі недасказаць, дзесьці развіць... Але гэта быў бы іншы твор. А і гэты харошы.
Пяцёрачка з прыдзіркамі :)

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце