Рай даўно перанаселены
У рамане “Менада і яе сатыры” аўтарка выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта — у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне. У кнігу таксама ўвайшлі першая аповесць аўтаркі “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.
Medium?1358950550
выдавецтва:
Галіяфы
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2012
колькасць старонак:
278
ISBN:
978-985-6906-58-2
Хочуць прачытаць
8
Не здолелі дачытаць
5
Не чыталі, але асуджаюць
1
5,0
Адзнака крытыкаў 2
4,0
5
5
4
4
3
2
1
1
Адзнака чытачоў 12
Рэцэнзіі
Калі б існавала нейкая гаспадарчая мужчынская цэнзура ў літаратуры, то кніга Алены Брава “Рай даўно перанаселены” такую цэнзуру...
Водгукі 4
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Алена Брава - вельмі крутая. Яе трэба чытаць, перакладаць і ўсім паказваць, што яна ў нас ёсць. Вельмі класна напісана пра тое, чым і як жывуць людзі ў правінцыйным беларускім горадзе. "Менада..." псіхалагічна цяжка чытаецца, але так трэба. "Рай..." мне спадабаўся яшчэ больш.

Цікава, што некаторыя месцы перагукаліся з тым, што я паралельна чытаю. Ёсць афарыстычныя радкі і проста клёвыя знаходкі.

"Эмаліраваныя губы прыгажунь доўга яшчэ бразгаталі мне ўслед, нібыта перакуленыя металічныя міскі".

"Беражы. дзеўка, ніжняе вока больш за верхнія абодва!" (кантэкст: старая бабуля кажа).

Шмат каму чытаць будзе непрыемна. Але гэта не дэкаратыўнае чытво для прыемнасці, а для таго, каб думаць.

0

Чытала кнігу з пачатку і канца, з сярэдзіны і старонкі 27. Вынік адзін: не пайшло. Для кнігі як " кнігі аб правінцыі" не хапае палёту, погляду зьверху. Для "драмы" не хапае боскага пачатку. Ці то падшыўка сацыяльнай хронікі, ці то чужы дзёньнік, які хоць і рукапіс, але гарыць. З плюсаў: жаночы голас у друкаваным слове і галаўны боль работнікай аддзелаў сацыяльнага забеспячэньня райвыканкамаў, калі яны нарэшце навучацца чытаць і пачнуць чытаць па-беларуску.

0

Моцна

0

Кніга моцная і таленавітая, не дачытаў :) Але прычына таго толькі ва ўласных праблемах і паласе нешанцавання, ідучы па якой без запаса аптымізму ніяк, а такая проза яго не дадае.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце