Новы раман Марціновіча, які яшчэ да выхаду трапіў у лонг-ліст расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер», – гэта спроба змяніць падыход да літаратуры. «Раней я казаў пра простыя рэчы складанымі словамі, – адзначае аўтар. – Цяпер вырашыў паспрабаваць сказаць пра складанае, глыбіннае, у лёгкай форме». Замежныя выдаўцы Марціновіча ўжо празвалі гэты раман «“Карты, грошы, два ствалы” ў беларускай правінцыі», змясціўшы яго ў нішу «гангстарскай камедыі». Аднак толькі мясцовы чытач здолее дасканала зразумець прычыны ўсяго гэтага смеху скрозь слёзы, які прарываецца ў гэтым тэксце амаль на кожнай старонцы.
Medium?1369902175
выдавецтва:
34mag
рэдактар:
Аляксандра Дорская
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2013
мова:
Руская
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
4,0
Адзнака крытыкаў 1
4,0
5
6
4
2
3
4
2
1
Адзнака чытачоў 13
Рэцэнзіі
І ён мусіў трываць, адно імкнучыся наперад, каб як- небудзь дапнуцца да берага гэтага бясконцага балота. (Васіль Быкаў....
Водгукі 4
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Добрая кніжка, усяго ў ёй у меру, усё да рэчы, развіццё і канчатак заканамерны. Квазі-падніжаны стыль не бянтэжыць. Прачытаў з задавальненнем беларускі варыянт. Рускі б не чытаў ;)

+2

Канцоўка, па-мойму, ні да чога. "З галавы". ціпа паказаць "крывавы беларускі рэжым". Клішэ на клішэ. Ну, то бок ясна, што аўтар іх адмыслова прыцягвае, але пакуль няма сапраўднага майстэрства па маніпуляваньні гэтымі клішэ.

0

Спрачацца не буду, - бо што не клішэ? - а майстэрства - гэта калі на іх не зважаеш.. Ну так, была замінка, траха штучнасці таксама. Але асабіста мяне не напружыла, канцоўкі такая рэч, што аўтарам не пазайздросціш :).

0

Чытаў я, зразумела, беларускі варыянт. Мне падабаецца, што папулярная беларуская літаратура можа быць і такой. Асабліва спадабалася частка з ведзьмаком.

+1
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце