Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання – фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Новы раман Талстова – гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да «нармалёвага», звыклага для большасці жыцця. «Валацугі» – лэвэл-ап без падрыхтоўкі для інфантыльных летуценнікаў, песня пра своеасаблівы дарожны аскетызм, калі невядомае заўтра прымушае моцна цаніць тое, што маеш сёння. Зрэшты, гэта гімн вялікаму свету, дзе ўсе межы пралягаюць толькі ў галаве і да якога варта дакрануцца кожнаму, хто хоча пазнаёміцца з сабой.
Medium?1423122196
выдавецтва:
34mag
мова:
Беларуская
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
5,0
Адзнака крытыкаў 1
0
Адзнака чытачоў 0
Рэцэнзіі
Ёсьць месцы на зямлі, дзе мы найлепшым чынам адчуваем, што нашая плянэта, як кажуць, мае форму чамадана. І пэўныя суполкі людзей вандруюць з...
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце