Водгукі

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

0

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

0

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

0

На вялікі жаль, не працягвае вясковых гісторый першага "Маёнтка", апублікаваны дзённік кшталту лайфджорналаўскага, даволі ўрбаністычны. Зусім не значыць, што блага, але я быў падмануты ў чаканнях.

0

Кнігу можна замовіць тут:
http://knihi.by/knihi/scieburaka-usievalad-bieh-pa-samaadcuvanni

0

Забавные жизненные истории,рекомендую!

+1

Отличная книга! Приятно знать, что там есть упоминание тебя реального:)

0

выдатны аповяд. толькi ад вокладкi вочы баляць

+3

Адзін з першых твораў аўтара, які я прачытаў у студэнцкія гады. Незвычайная мова, глыбокі псіхалагізм, сапраўдны інтэлектуалізм. Чытво на доўгія гады с пераглядам улюблёных месцаў і перачытваннем.

+1

як прачытать гэту кнігу? эта магмыма?

0

Файная кніжка. Адна з самых чытальных намі на працягу ўжо 2 гадоў.

0

Твор спалучае ў сабе вельмі розныя элементы - тут і жаночая проза, і дэтэктыў, і рысы прыгодніцкага ды сацыяльнага раманаў, аднак кожная частка гэтага зграбнага пазла вартая ўвагі, мова смачная, сакавітая, дзеянне ўцягвае ад самага пачатку, а ўсё разам пакідае цягам наступных дзён пасьля завяршэння кнігі такое асаблівае ўражанне, што яе свет усё яшчэ жыве дзесьці ў сярэдзіне вас.
Ідзе год 2012, які адносна выдання кнігі з'яўляецца будучыняй. Маленькая беларуская вёска Дабрацічы на беларуска-польскай мяжы, якая памірае падобна шматлікім беларускім вёскам, становіцца фонам для аповеду галоўнай гераіні Aлкі - 50-гадовай, цяжка дасведчаннай лёсам жанчыны, не пазбаўленнай аднак церпкага гумару, аўтаіроніі ды адвагі. 2012 год ў рамане гэта час, калі прэзідэнт Лукашэнка сыйшоў ужо ў мінулае, але яго пераемнік і жыццё пры яго кіраванні дзіўна падобныя да сённяшняй, рэальнай Беларусі.
Характар Алкі вызначае "жаноцкасць" раману інакш, чым можна спадзявацца. О, не, няма тут ніякай рамантыкі, ружовых сэрцайкаў або ўздыхаў. Ёсць за тое проза жыцця, жорсткі рэалізм, але і адсутнасць комплексаў. Часам бывае трохі вульгарна, некаторых абурае ўжо першы раздзел - навошта так? фу! і г.д. Для мяне гэта было нешта накшталт: "О, а гэта нешта новае!", я адчула нейкі подых свежасці - насуперак таму, што апісанае ;).
У апазіцыі да гэтага апынаецца тэма памірання вёскі ды вельмі цікавая з'ява - норы ў часе, праз якія Алка трапляе ў былое Берасце (рыбін горад) і назірае за жыццём сваіх продкаў. Тут ужо шмат настальгіі, нават паэзіі, апісанне вельмі ўражвае, у мяне было адчуванне, што я глядзела фільм, а не чытала.
Дзеянне хуткае, ад яго цяжка адарвацца, але найбольш паланілi мяне спалучэнне рэалізму і паэтычнай тугі за тым, што прамінула, праўдзівасць кнігі, гэтая адсутнасць "прыпудравання", таму што часам людзі лаюцца, бо трэба вылаяцца, а часам плачуць, бо ёсць над чым. Як і ў жыцці.
P.S. Чытала па-польску, польскі пераклад быў выдадзены ў 2010 годзе.
http://wwgnika.livejournal.com/84308.html

0

Паважанае спадарства, калі ласка, падкажыце, як спампаваць кнігу з гэтага сайта?

0

Избегая лишних слов, хотелось бы отметить, что поэзию Андрея Фамицкого характеризуют три ключевых понятия: лаконичность, содержательность и изобразительность, кажущиеся на первый взгляд абсолютно неспособными существовать в синтезе. Автору, однако, весьма успешно удаётся сочетать несочетаемое в процессе создания шедевров.
Новая книга, несомненно, позволяет заключить, что автор идёт по пути абсолютного творческого прогресса.
Стихи Андрея и их влияние на сознание можно ассоциировать со стремительным и целеустремлённым взлётом истребителя, оставляющего за собой долго томящийся в небе след.
Это истинно поэзия; поэзия широкой, безграничной, но томящейся в неволе эмоциональных потрясений души.
Хочется от всей души пожелать А.Ф. как творцу покорения бесконечного множества литературных пьедесталов, а как другу - истинного и тёплого счастья, реализации надежд и стремлений, гармонии и добра.
=)

0

Очень уж мне по душе стихи Фамицкого. Емкие, точные, бьющие в саму суть.
Их хочется смаковать, перечитывать, вчитываться, открывать для себя заново! Все гениальное просто, вот и здесь автор без лишних рассуждений и словесных блужданий высказывает простые и не очень простые истины.
Интересно, как будто читаешь свои же мысли, но выраженные в стихах.

0

Прекрасная книга. Небольшая по объему, но очень емкая по содержанию, по интеллектуальному и эмоциональному посылу. Здесь нет кича, самолюбования, дешевого самобичевания. Книга очень тонкая и вдумчивая, местами - с надрывом, местами - очень молодо и бескомпромиссно, местами - тихо и глубоко. Бесспорно, это поэзия. Очень рекомендую!

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце