Блог

5+1 кніг ад Вольгі Гапеевай

Medium?1395130844

Паэтка Вольга Гапеева параіла колькі улюбёных кніг, у якіх знойдуцца ўсе складнікі ейных уласных вершаў – і пачуццёвасць, і цялеснасць, і тонкая жывая мова. 

 

1. Пітэр Хёг. "Сміла і ейнае пачуццё снегу" (Frøken Smillas fornemmelse for sne) 

Адна з лепшых кніжак Пітэра Хёга і адна з нешматлікіх, дзе снег падаецца ледзь не галоўным героем. Пажадана чытаць летам, калі набліжаецца сум па снезе.

2. Сільвія Плат Шкляны каўпак” (The Bell Jar)

Упершыню быў надрукаваны пад псеўданімам Вікторыя Лукас. Адна з істотных для сталення кніжак, асабліва для тых, каму каля 20. Нягледзячы на тое, што кніга напісаная больш за 50 год таму, уражвае ейная актуальнасць: творчай асобе ўсё гэтак жа трэба вучыцца жыць у самоце.  

3. Т.В. Валодзіна, Л.М. Салавей. Слоўнік беларускіх народных параўнанняў

Шмат яскравых і незабыўных вобразаў: Грыб не ежа, шляпа не адзежа; ліцо як яйцо, а ў галаве баўтун і г.д.

Карысна не толькі для лінгвістаў і пісьменнікаў, але і ўсіх, хто цікавіцца жывой мовай і трапнымі выразамі.

4. Джордж Лакаф і Марк Джонсан. Філасофія ў целе: увасоблены розум і ягоны выклік заходняй думцы (Philosophy in the Flesh: the Embodied Mind & its Challenge to Western Thought) 

Калі ў адной кнізе злучаюцца цялеснасць, філасофія і мова – што можа быць прыцягальней?  

5. Змітрок Бядуля. Выбраныя творы (1947)

Нездарма пазначаны год, бо менавіта ў гэтым выданні захаваныя аўтарскія лінгвістычныя прысмакі, непакрамсаныя цэнзурай, як то: ірытавацца, фэлер, прынядзеліцца, нястраўнасць і г.д.

+1. Славой Жыжэк. “13 вопытаў пра Леніна

Асцярожна, tricky title[1] – кніга пра што заўгодна, толькі не пра леніна



[1] Зманлівая назва (англ.)

Фота Вольгі Бубіч

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце