Блог

5 кніг ад Аляксея Стрэльнікава

Medium?1398116803

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў параіў варажыць па Брэхту і распавёў, якая кніга дапамагла яму перажыць зіму.

 

1. Уільям Сараян "Прыгоды Веслі Джэксана" 

ФБ стракоча цытатамі з салдата Швейка, а мне больш блізкі герой Уільяма Сараяна, яго ўспрыманне вайны і арміі. Мне ўвогуле ўсе ягоныя героі блізкія, але менавіта Веслі Джэксан аказаўся здольным не проста перажыць самую жахлівую вайну ў гісторыі чалавецтва, але і застацца пасля яе чалавекам.

2. Бертольд Брэхт "Ме-Ці: Кніга зменаў"

Мае сябры здзівіліся б, калі б я не прапанаваў кніжкі Брэхта. Для мяне ён самы важны аўтар ХХ стагоддзя. Як драматург Брэхт быў спрактыкаваны выказвацца ёміста і яскрава-афарыстычна. З такіх афарызмаў ды развагаў і складаецца кніжка, дзе сабраныя гісторыі пра выдуманага кітайскага філосафа Мо-Цы, яго сяброў, паплечнікаў і ворагаў. Ідэальна выкарыстоўваць для варажбы, нажаль, папяровай версіі я не знайшоў, варажу па pdf.

3. Альгерд Бахарэвіч "Шабаны"

Пачаў чытаць гэтую кніжку пасля таго, як пабачыў пастаўлены паводле яе ўрывак студэнцкай рэжысёрскай работы ў Акадэміі мастацтваў. І мне, чалавеку, які дзяцінства правёў у такіх самых раёнах, на Гомсельмашы і Малінаўцы, вельмі блізка і гэтае сведаадчуванне, і гэты канфлікт, і гэтыя героі, і гэты абарваны на паўслове наратыў.

4. Хайнер Мюлер "Хайнер Мюлер. Проза. Драмы. Эсэ. Дыялогі" 

Хайнера Мюлера я пачаў чытаць як прадаўжальніка Брэхта, але ў нейкай ступені ён выцесніў з мяне ўсе чаканні. Гэта літаратура, якую не проста добра было б, яе неабходна чытаць разам і нават пажадана хорам. Мне здаецца, тэма ўзаемаадносінаў асобы і грамадскасці — галоўная для мастацтва ХХ стагоддзя. Але гэта не тэма творчасці Мюлера, а яго метад.

5. Эліс Манро "Зашмат шчасця"

Я вырашыў пачытаць найноўшага нобелеўскага лаўрэата і заадно папрактыкаваць сваю англійскую мову, тым больш перакладаў існуе не шмат, а гэта адзіны зборнік, які я знайшоў, каб запампаваць. Мяне зачапілі адразу першыя ж апавяданні, дзе антычныя трагедыі могуць разгарнуцца на кухні ў сельскай хаце. Манро піша пра звычайнае і побытавае так, што яно пачынае здавацца магічным і прыцягальным. Гэта правінцыйная літаратура, але правінцыйнасць тут набывае добры сэнс. Прынамсі перазімаваць мне гэтая кніжка дапамагла.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце