Блог

5 кніг ад Антона Сідарэнкі

Medium?1395702664

Кінакрытык Антон Сідарэнка зазвычай раіць фільмы, але для "Букстэра" падзяліўся пяцёркай кніг, да якіх часам вяртаецца.

 

1. Біблія.

Галоўная кніга, без якой свет быў бы зусім іншы. Чытаць можна з любога месца, вернікам і не вернікам. Мае самыя чытаныя – «Песня песняў» і «Першае пасланне Паўла да карынфянаў».

2. Бертран Расэл «Гісторыя заходняй філасофіі».

А гэтую кнігу лепш чытаць паслядоўна ад пачатку да канца, каб зразумець, якую вялікую эвалюцыю прайшла наша цывілізацыя.

3. Джонатан Літэл «Добразычліўкі».

Вельмі важная кніга для ўсіх, хто не жадае жыць пры таталітарным ладзе. Галоўны раман пачатку ХХІ стагоддзя.

4. Нільс Торсэн «Меланхолія генія. Ларс фон Трыер. Жыццё, фільмы, фобіі»

Ці не ўзорны прыклад таго, якой павінная быць біяграфія творчай асобы. Прыхільнікам «Німфаманкі» прысвячаецца.

5. Андрэй Шарый, Яраслаў Шымаў «Карані і карона». Нарысы пра Аўстра-Вугоршчыну: лёс імперыі»

Шыкоўнае выданне пра рамантычную цэнтральнаеўрапейскую манархію. Імперыямі можна цешыцца, але толькі тады, калі яны знікаюць.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце