Блог

5 кніг ад Іллі Чарапко

Medium?1366635086

Лідар гуртоў "Петля Пристрастия" і "Кассиопея" Ілля Чарапко надыктаваў па тэлефоне сваю пяцёрку кніг.

 

1. Федор Достоевский. «Братья Карамазовы».

Першы вялікі твор Дастаеўскага, які я прачытаў. Раней у мяне было ўяўленне, што Дастаеўскі – вельмі цяжкі пісьменнік, да чытання якога варта рыхтавацца і маральна, і фізічна, праз ягоныя творы трэба прарывацца. Высветлілася, што гэта захапляльны аўтар пры ўсёй глыбіні праблем, якія ён ставіць. Так што «Братоў Карамазавых» раю ўсім, хто ставіцца да Дастаеўскага насцярожана. 

2. Джером Д. Сэлинджер "Сага о Глассах"

Тут адваротная сітуацыя. Даўно пачынаў чытаць "Над прорвай у жыце", не пайшло, ставіўся да Сэлінджэра легкадумна. А прачытаўшы аповесць "Фрэні і Зуі", зразумеў, што Сэлінджэр па глыбіні не саступае, напрыклад, рускім класікам. 

3. Федор Сологуб "Мелкий бес".

Гэта змрочная і досыць павучальная кніга пра тое, як дробнае разрастаецца да ракавай пухліны. Мяне вельмі ўразіла.

4. Ирвин Уэлш "На игле".

У яго ёсць свая адметная мова, даволі простая, часам замяшаная на жаргоне, нецэнзуршчыне, якая не самамэта, а проста матэрыял, з дапамогай якога ён даносіць сваё бачанне. Карацей, пры ўсёй брутальнасці рэчаіснасці, якую ён апісвае, Уэлш мне падаецца гуманістам. 

5. Ирвинг Стоун. "Жажда жизни".

Гэта выдуманая прыпраўленая біяграфічнымі дэталямі кніга пра Ван Гога. Мяне ад яе зусім прапёрла, я некалькі дзён хадзіў з марай стаць мастаком. 

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце