Блог

5 кніг ад Івана Семілетава

Medium?1394535290

Нашчадак творчай дынастыі і ўнук Івана Мележа, мастак Іван Семілетаў, на карцінах якога ажываюць нават іржавыя механізмы, параіў 5 кніг, што будуць цікавыя не толькі аматарам мастацтва.

 

1. Леў Выгоцкі. "Псіхалогія мастацтва"

Кніга адметная тым, што ў ёй распавядаецца пра сам прынцып уздзеяння мастацтва на чалавека. Гэтую кнігу я перачытваў шмат разоў. Таксама там шмат спасылак на аўтараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі.

2. Васіль Кандзінскі. "Пра духоўнае ў мастацтве"

У Кандзінскага вельмі цікавы погляд на тое, як уздзейнічае на чалавека форма, колер і г.д. Кніга пра вытанчаныя рэчы ў мастацтве. Пасля яе мяняецца стаўленне да абстрактнага мастацтва. Вельмі глыбокая кніга.

3. Томас Ман. "Іосіф і яго браты".

Ніхто з пісьменнікаў не ўражваў мяне больш, чым Томас Ман. Магчыма, тут ёсць нешта асабістае. «Іосіф і яго браты» – вельмі моцная кніга, якая нават можа змяніць свядомасць. Кніга пра веру, станаўленне чалавека і пра выпрабоўванне яго на трываласць.

4. Оруэл. 1984.

Таксама кніга, якая вельмі ўразіла. Параіў бы прачытаць абавязкова.

5. Франц Кафка "Амерыка".

Па кнізе «Амерыка» Кафкі той, хто ніколі нічога такога не перажываў, можа адчуць, што такое стан змененай свядомасці. Кніга для тых, хто мае «тоўсты панцыр», адчувае сябе заўжды спакойна і ўпэўнена. «Амерыка» – гэта пра адчуванне слабога чалавека, быццам без скуры, у вялізным свеце. 

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце