Блог

5 кніг ад Святланы Калінкінай

Medium?1369322555

Вядомая журналістка і шэф-рэдактарка "Народнай волі" распавяла, якія кнігі чытае, каб адпачыць ад газетнай працы.

 

1. Альберто Васкес-Фигероа "Туарег"

Мяне вельмі ўразіў гэты раман. Акрамя таго, што гэта проста ўзор выдатнай літаратуры, кніга яшчэ і вельмі пазнавальная. Вы даветаецеся пра людзей, якія не баяцца самай бязлітаснай пустыні. Пра мусульман, у якіх жанчыны заўсёды з адкрытым тварам, а вось мужчыны яго хаваюць.

2. Айн Рэйнд "Мы - живые"

Кнігу трэба прачытаць хаця б для таго, каб пазнаёміцца з пісьменніцай, эмігранткай з савецкай Расіі, якую ведае ўвесь свет, але амаль не ведаем мы. Гэта быў яе першы раман. Дарэчы, кажуць, цяпер у ЗША ён набыў "другі подых", бо амерыканцы вельмі насцярожана ставяцца да "сацыялістычнай" арыентацыі прэзідэнта Абамы.

3. Джоди Пиколт "Ангел для сестры"

Гэта выдатны прыклад таго, што сучасная замежная літаратура (у дадзеным выпадку — амерыканская) задаецца пытаннямі, якія мы пакуль увогуле не ўздымаем і над якімі не задумваемся.

4. Марина Степнова "Женщины Лазаря"

Цудоўны раман, цудоўная мова. Наколькі я зразумела, правобраз галоўнага героя мае некаторае дачыненне да Беларусі. Не поўнае супадзенне біяграфій, але ўсё ж такі раман створаны па матывах некаторых акалічнасцяў лёсу акадэміка Якава Зэльдовіча, а ён, як вядома, пачынаў з Мінску...
На мой густ, у канцы ёсць некаторы перабор з містыкай. Але як мінімум гэта зусім нечаканы і незвычайны варыянт сямейнай сагі.

5. Эрик-Эмманюэль Шмитт "Оскар и Розовая дама"

Гэта для тых, хто любіць невялікія літаратурыя формы. А ўвогуле "Оскар..." –  здаецца, самы цёплы твор, які я калі-небудзь чытала.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце