Блог

5 кніг ад Сяргея Шабохіна

Medium?1378734769

Мастак і куратар праектаў галерэі "Ў" Сяргей Шабохін раіць улюбёные кнігі – мастацкія і пра мастацтва 

 

1. Екатерина Андреева "Все и ничто: Символические фигуры в искусстве второй половины ХХ века"

У першую чаргу мяне цікавіць прафесійная літаратура, і тут выдадзена мноства шыкоўных матэрыялаў, цяжка абраць нешта адно. Для тых, хто жадае атрымаць не проста самае агульнае ўяўленне, а на прыкладзе шасці мастакоўскіх стратэгій зразумець механізмы і логіку сучаснага мастацтва – я рэкамендаваў бы гэтую выдатную ва ўсіх адносінах кнігу.

2. Рем Колхас "Нью-Йорк вне себя: Ретроактивный манифест Манхэттена"

Кніга, якую чытаю ў дадзены момант. Гэта шыкоўны архітэктурны дэтэктыў-маніфест пра Нью-Ёрк, напісаны вядомым архітэктарам Рэмам Колхасам. Кніга з тых захапляльных выданняў, якія прыносяць чытачу не толькі велізарнае задавальненне, але і страх хуткага заканчэння. Кніга выдадзеная па-руску інстытутам «Стрелка», за што ім нізкі паклон.

3. Паскаль Киньяр "Секс и страх"

Яшчэ адзін неверагодны, гэтым разам лінгвістычна-мастацкі аналіз. Гісторыя антычнасці разглядаецца пад оптыкай гісторыі сексу. Паскаль Кіньяр віртуозна працуе з фактамі, ператвараючы, здавалася б, акадэмічныя даследаванні ў мастацкі раман.

4. Жан Жене "Дневники вора"

Жэне – пісьменнік, які цікавы сам па сабе, на шчасце, усе ягоныя кнігі аўтабіяграфічныя. Акрамя «Дневников вора», я б рэкамендаваў раманы «Кэрель» і «Торжество похорон», а таксама п'есу «Служанки».

5. Джонатан Франзен "Поправки"

Выдатны ў сваім цынізме і абаянні раман-пагарда. Зачараванне і жаль амерыканскага экзістэнцыялізму з усёй належнай атрыбутыкай: міжпакаленчая прорва, спроба ўтрымацца за беспадстаўныя догмы, мілыя грашкі і сумніўныя памкненні.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце