Блог

5 кніг ад Сяргея Шупы

Medium?1380617581

Сяргей Шупа, які ўчора атрымаў прэмію часопіса "ПрайдзіCвет" як найлепшы перакладчык прозы, параіў свае кнігі – як перакладзеныя на беларускую, так і тыя, што варта было б.

 

1. Рабэрта Баланьё. 2666

Магчыма, адна з найлепшых кніг ХХІ стагодзьдзя, б'е як абухом па галаве. Тысяча старонак – пыл бібліятэк, подых пекла, магія апавяданьня. Калі вам даступныя толькі менскія кнігарні – пачніце з «Чылійскага нактурна» гэтага самага аўтара.

2. Даглас Адамс. Аўтаспынам па галяктыцы

 

Гэта Кніга Пра Ўсё. Адказ ведаеце? Беларускі пераклад на падыходзе (Паша, а?)

3. Меша Сэлімавіч. Дэрвіш і сьмерць

Старое, але вечнае. Ня горш за Андрыча – можа, і Нобэль яму быў бы больш справядлівым рашэньнем. Псыхалягічны раман з усімі жарсьцямі – каханьне, сьмерць, сяброўства, вернасьць, здрада, пракляцьце ўлады. Пры гэтым апошнія паўсотні старонак – майстэрскі трылер, які не адпускае цябе да апошняй старонкі. 

4. Богуміл Грабал. Я абслугоўваў англійскага караля

Тым, хто не чытаў дагэтуль у арыгінале або ў замежных перакладах, пашанцавала – беларускі пераклад Марыі М. яшчэ можна купіць у кнігарнях. Як для мяне – адназначна кніга нумар адзін чэскага пісьменьніка нумар адзін. Скажу толькі, што калі я першы раз яе прачытаў, пасьля месяцы тры ня мог чытаць наогул – бо ўсё падавалася нейкай няважнай лухтой.

5. Эліф Шафак

Гэтая пазыцыя ў маім сьпісе можа выглядаць дзіўна, бо я не чытаў ніводнай кнігі гэтай турэцкай пісьменьніцы, якую высока цэніць Архан Памук. Але ў маім сьпісе яшчэ не чытаных аўтараў яна – на першым месцы, і я ўжо радуюся будучай сустрэчы.

фота svaboda.org

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце