Блог

5 кніг ад Тацяны Рынейскай

Medium?1402908453

Інтэлігентная ціхая прыгажосць Тацяны Рынейскай скарае фатографаў з усяго свету. У шматлікіх паездках Тацяна жыць не можа без папяровых кніжак. Адна з самых прыгожых беларускіх мадэляў распавяла "Букстэру" пра свае чытацкія прыхільнасці.

 

1. Джулія Кэмеран "Шлях мастака".

Гэтую кнігу я набыла абсалютна выпадкова, і яна аказалася вельмі дарэчы ў той перыяд жыцця. З таго моманту штодня па раніцах я спісваю тры старонкі свайго сшытку. Гэта як пачысціць зубы, толькі галаву – ад лішніх "непатрэбных" думак/перажыванняў.

2. Шарма Робін «Манах, які прадаў свой Ферары»

Кніга, якая прымушае задумацца пра сэнс існавання, абстрагуючыся ад паўсядзённых умоўнасцяў. Здавалася б, зусім простыя ісціны аказваюцца галоўнымі складнікамі нашага жыцця.

3. Ірвінг Стоўн «Прага жыцця».

Тут у мяне было настолькі трапяткое стаўленне, што я не магла спакойна глядзець, калі яе хтосьці браў у рукі. Гэта ўпершыню. Я была захопленая чытаннем ўвесь час, не заўважала нічога навокал. Мой блізкі сябар, ад якога я і даведалася пра гэтую кнігу, быў заўсёды як быццам побач.

Кніга пра жыццё Ван Гога, гарачае, парывістае, нялёгкае і такое насычанае. Гэта лепшае, што мне даводзілася чытаць. Усе словы тут залішнія.

4. Джон Фаўлз "Волхв"

Гэта не першая ягоная кніга, якую я прачытала. І зноў я засталася ў нейкім родзе ўзрушаная, абураная. Кніга пра жорсткія псіхалагічныя эксперыменты над людзьмі, уперамешку з жарсцю і небыццём ..

5. Людміла Уліцкая "Свяшчэннае смецце"

Шчыра кажучы, да гэтай кнігі я ніколі не чула пра гэтую жанчыну, але цяпер у маёй сціплай бібліятэцы ёсць і іншыя кнігі Уліцкай. "Свяшчэннае смецце" – аўтабіяграфія Уліцкай. Сабраная з асабістых нататак даўжынёю ў жыццё. Яна піша пра ўсё: пра свае меркаванні аб тым, што адбываецца навокал, пра дзяцінства, пра гісторыі, якія здараліся з ёй, пра палітыку, блізкіх .. Яна гэта робіць настолькі шчыра, што часам я не магла стрымаць слёз.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце