Блог

5 кніг ад Антона Кашлікава

Medium?1364515213

Журналіст і пісьменнік Антон Кашлікаў раіць 5 кніг з уласнай бібліятэкі

 

1. Сергій Жадан – «Ворошиловград»

Кніга, якая расстаўляе ўсё на свае месцы. Вось так, сумленна і проста, пра важныя рэчы – такія як сяброўства, радзіма, каханне – здаецца, цяпер амаль не ўмеюць пісаць.

2. Гайто Газданов – «Вечер у Клэр», «Ночные дороги»

Вельмі недаацэнены пісьменнік рускай паслярэвалюцыйный эміграцыі, па моцы таленту не менш вялікі і значны за таго ж Набокава. Але – у адрозненне ад Набокава – меншы эстэт і летуценнік, а большы практык. Магчыма, яму проста не хапіла побач сваёй Веры Слонім.

3. Дуглас Коупленд – «Эй, Нострадамус!»

Гэты раман я разы тры перачытваў. Нават не ведаю, чаму.

4. Мишель Уэльбек — "Карта и территория"

Апошні па храналогіі і лепшы раман Уэльбека, аўтара, які як ніхто іншы адчувае тое, чым дыхае і на што хварэе сучаснасць (выбачайце за пафас). Ёсць, вядома, яшчэ Джонатан Франзэн у ЗША, але Уэльбек да нас бліжэйшы, усё ж еўрапеец.

5. Иэн Макьюэн – «Черные псы»

Калі можна сказаць, што ёсць больш ці менш прафесійныя пісьменнікі, то Мак’юэн – гэта стоадсоткавы прафесіянал, у ім нават кроў, здаецца, складаецца з літар і словаў. «Черные псы», «Дитя во времени», «Искупление» – кнігі, па якіх можна вучыцца, як рабіць літаратуру.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце