Блог

5 кніг ад Антона Рудака

Medium?1428990240

Казкі палешукоў і зборнік даносаў. Гісторык і паэт Антон Рудак раіць малавядомыя беларускія кнігі.

 

1. "Казкі беларусаў-палешукоў Слуцкага павета"

Зборнік казак, укладзены Аляксандрам Сержпутоўскім і выдадзены пад грыфам «Інбелкульту» ў 1926 годзе. Неверагодная мова і сюжэты. Не менш цікава ўяўляць, як маглі скласціся лёсы казачнікаў-інфармантаў Сержпутоўскага ў віры падзеяў першай паловы мінулага стагоддзя.

2. Васіль Стома "Маё мястэчка".

Фантастычны шэраг персанажаў і атмасфера даваеннага заходнебеларускага мястэчка. Кніга пра абсалютна іншую цывілізацыю, знішчаную пасля 1939 года, на прыкладзе Лужак на Глыбоччыне.

3. Мошэ Кульбак "Зельманцы"

Кніга пра адзін менскі двор, на месцы якога збудавалі бісквітную фабрыку. Яе пасля таксама разбурылі. А кніга засталася.

4. Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік "Я з вогненнай вёскі"

«Карнікаў» Адамовіча я перачытваю рэгулярна, а гэтую кнігу здолеў прачытаць толькі адзін раз. Але гэта варта зрабіць.

5. Аляксандр Гужалоўскі "Міласці Вашай просім"

Зборнік скаргаў і даносаў, напісаных жыхарамі БССР у 1951 годзе. Актуальнае чытво.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце