Блог

5 кніг ад Ільлі Сіна

Medium?1422941278

Пяцёрку жорсткіх, драйвовых, захапляльных і чалавеказнаўчых кніг параіў "Букстэру" пісьменнік і пэрформер Ільля Сін. 

 

1. Агота Крыстоф "Тоўсты сшытак"

ХХ стагодзьдзе спарадзіла мноства жорсткіх кніг – ды, мусіць, толькі ў гэтай няма ніводнага лішняга слова і ніводнай фальшывай ноткі. Нават пры тым, што лейтматывам, які зьнітоўвае часткі трылёгіі, стаў менавіта фальш... Гэта кніга, якая працінае літаральна наскрозь.

2. Ален Роб-Грые "Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку"

У гэтым творы аўтар адмаўляецца ад занудлівага фармалізму сваіх першых раманаў і насычае тэкст неймаверным “драйвам” і пачуцьцёвасьцю. Заблытаны лябірынт, што спалучае самыя розныя словы, сэнсы, кантэксты, месцы і часы дзеяньня, чытач прамінае нібы на хуткасным цягніку нью-ёркскай падземкі.  

3. Пэтэр Хандке "Павольнае вяртаньне дадому" 

Я пачынаў чытаць гэтую кнігу мо разоў дваццаць ды адкідаў яе ў бок – спэцыфічнасьць аўтарскай “оптыкі” выклікала не катарсіс, а нэрвознасьць. Але калі патрачаныя намаганьні, урэшце, прынесьлі плён, нешта зьмянілася і з маім бачаньнем, і я доўгі час атрымліваў асалоду ад уважлівага разгляданьня звычайных драпінаў на асфальце.  

4. Тарас Прахаська "НяпрОстыя"

Амаль эпічны трып праз ХХ стагодзьдзе, прасякнуты атмасфэрай Карпатаў, дзе паняцьце рэчаіснасьці заўсёды было вельмі ўмоўным. Вядома, гэта зусім не гістарычнае фэнтэзі, а мроеньне і літаратурнае чарадзейства.   

5. Антоній, мітрапаліт Суражскі "Чалавек перад Богам"

Гэты аўтар – значна лепшы чалавеказнаўца за ўсіх вядомых мне сьвецкіх пісьменьнікаў. У зборніку сваіх пропаведзяў-эсэ ён плянамерна і бязьлітасна зьдзірае тыя покрывы, якімі чалавек прызвычаіўся маскіравацца ад самога сябе і свайго Творцы. Варта чытаць усім, хто лічыць хрысьціянства адно наборам аддаленых ад жыцьця рытуалаў ды культурных традыцый. Насамрэч, яно тоеснае з жыцьцём, і менавіта ў гэтым – ягоная радыкальнасьць.   

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце