Блог

5 кніг ад Максіма Шуміліна

Medium?1361712917

Фатограф Максім Шумілін раіць пяць кніг пад розныя адценні светлага смутку

 

1. Юрий Коваль "Полынные сказки"

Вельмі б раіў чытаць зімовымі вечарамі ля печы пад трэскат вугольчыкаў і віхуру за вакном. І каб сябар быў побач. І гарбаты запарыць з зёлкамі.

2. Виктор Шкловский "Zoo, или Письма не о любви"

Гэта карысна, калі каханне выпаліла цябе дашчэнту. Калі плачаш ад тугі і ва ўсім свеце існуе толькі жанчына, якая танчыць у дансінгу, сціраючы новыя туфлікі і зусім не ўспамінаючы пра цябе.

3. Константин Паустовский "Повесть о жизни"

Цудоўная і поўная прыгажосці аўтабіяграфія з іншага, яшчэ рамантычнага, стагоддзя, у якую асабліва прыемна зазіраць, седзячы на марской гальцы з бутэлечкай віна і свежай дыняй, кідаючы каменьчыкі ў празрыстыя хвалі і гледзячы на караблі, што плывуць на даляглядзе. Дзіўна знаходзіць знаёмыя і табе перажыванні, гарады і пейзажы ў гэтай кнізе.

4. Хуан Рамон Хименес. Стихи (толькі абавязкова ў перакладзе Анатоля Гелескула)

Гэта калі гармонія звініць ў душы. Свет зыбкі і больш ніколі ў такой прыгажосці ўжо не паўторыцца — у полі пад восеньскім дажджом і шэрым небам або ранняй вясной ля свежай ракі.

5. Георгий Иванов. Стихи

Калі ты самотны, патрапаны, шчыры, але ўсё яшчэ верыш. І раптам выпадкова сустракаеш дзяўчыну ў цягніку, з яснымі вачыма і цудоўным імем Вера. І вы трымаецеся за рукі і разам чытаеце аднаго з любімых паэтаў. А за вакном ліе воглы дождж ранняга лета, мільгаюць станцыі і аднастайнае неба. 

Як адно імгненне пралятае дарога – вы сыходзіце ў сваім горадзе і больш не бачыце адно аднога.

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце