Блог

5 кніг ад Мікіты Моніча

Medium?1462134702

Малады супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, экскурсавод, спецыяліст па Усходзе ды неверагодна харызматычны лектар, Мікіта Моніч параіў свае ўлюбёныя кнігі – для засяроджанага чытання і тыя, што можна "з любой старонкі ў метро". 

 

1. Паэзія: Венедыкт Ярафееў "Масква-Петушкі

Надзвычай прыгожая кніжка, якую асабліва прыемна чытаць у транспарце ці ідучы па горадзе, прычым з любога месца.

2. Проза: Уладзімір Серкін "Рогат шамана".

Вось тут складана, але няхай будзе (незразумела, фікшн гэта ці не зусім) кніжка Уладзіміра Серкіна.

3. Драматургія: Сэмюэл Бэкет "У чаканні Гадо"

Пабачыўшы шэсць розных спектакляў паводле гэтай п'есы на чатырох мовах і амаль яе паставіўшы, упэўнена кажу, што гэта адзін з найлепшых тэатральных тэкстаў. 

4. Мастацтва: Хасэ Артэга-і-Гасэт "Веласкес. Гоя"

Працую ў Мастацкім музеі і не маю базавай мастацтвазнаўчай адукацыі. Даводзіцца ўвесь час вучыцца, чытаць. Пры гэтым упэўнены, што самыя шыкоўныя і карысныя кніжкі па мастацтве – дзіцячыя. Няма лухты, няма складанасцяў дзеля складанасцяў, заўсёды фармальна якасныя тэксты, малюнкі – выдатна, адным словам.

Але няхай у спіс войдзе кніжка Артэгі-і-Гасэта "Веласкес. Гоя". Лепшай кнігі пра Гою я не сустракаў. Да таго ж, гэта вельмі цікавае чытво, напісанае чалавечай і вельмі багатай мовай.

5. Усход: Сэй-Сёнагон "Нататкі ля ўзгалоўя"

Гэта выдатна перакладзеныя на рускую мову дзёнікавыя запісы адукаванай арыстакратычнай японкі 11-12 стст. На сённяшні момант чытаюцца не менш актуальна за лепшыя ЖЖ. Яшчэ адна выдатная кніжка "з любой старонкі ў метро ды аўтобусе".

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце