Блог

5 найгаротных персанажаў

Medium?1370524292

Крытык Павал Абрамовіч вызначыў пяць самых нешчаслівых кніжных персанажаў сусветнай літаратуры іх жудаснаму лёсу не пазайздросціць ніводзін чытач.

 

1. Цару Эдыпу, мітычнаму ўладару Фіваў, было наканавана забіць бацьку і ажаніцца з маці, якая засільваецца, даведаўшыся праўду пра сына. Эдып вінаваты без віны, да таго ж ён усяляк імкнуўся пазбегнуць свайго крывавага прызначэння, але імкненне да справядлівасці не дазваляе яму падпісаць дамову з уласным сумленнем. Два злачынствы пераважылі ўсе добрыя справы ягонага жыцця, вырашае Эдып. Цар бярэ ўсю адказнасць на сябе і выносіць прысуд: асляпленне. Напрыканцы трагедыі Сафокла “Эдып-цар”, бліскуча перакладзенай на беларускую мову Лявонам Баршчэўскім (“Дзеяслоў”,

№ 43), самы нешчаслівы літаратурны герой свету развітваецца з уласнымі дзецьмі  — “Жадаю, каб за бацьку вашага былі // Шчаслівейшыя вы куды б вас лёс ні вёў” — і добраахвотна выпраўляецца ў выгнанне.

2. Сотнікаў у апошнія хвіліны жыцця спрабуе выратаваць Рыбака. Напоўніцу скарыстаўшыся нечаканай дапамогай, Рыбак, як умее, уласнымі рукамі ўмацоўвае падмурак свайго новага жыцця: запісваецца ў паліцыю і спяшаецца дапамагчы немцам вешаць людзей на вачах былога сябра, якога таксама прысудзілі да смяротнага пакарання. Чужая здрада крывавіць сэрца Сотнікава, але яшчэ больш жудасці і скрухі тоіцца ў ягоных думках: Значыць, невядомасць, цемра, забыццё назаўжды, без удзячнасці і ўзнагароды?. Адзінота, сорам, сумненні і да таго ж люты боль у назе і цяжкая хвароба. Паратунку няма паўсюль толькі знакі бяды, і час адлічвае твае апошнія хвіліны, чалавек. 

26-гадовы камбат Васіля Быкава зведаў напоўніцу, што такое гора. Да таго, жыццё Сотнікава скончылася не на полі бітвы, а ў палоне, у напаўпрытомным стане, непадалёк ад групы нямецкіх афіцэраў, якім ён нічога не можа зрабіць:Начальства цярпліва чакала, некаторыя хмурыліся, а іншыя нязлосна перагаворваліся, нібы сышліся па будзённай, не дужа пільнай патрэбе і хутка вернуцца да сваіх звыклых спраў. Ад іх несла пахам цыгарэт, адэкалону...”.

3. Ганна Карэніна, едучы ў вагоне цягніка, адкладае ў бок жаночы раман. Кніга, якую яна пачала чытаць раней, больш нецікавая: Ганна закахалася, і цяпер жадае жыць уласнымі, а не выдуманымі іншымі людзьмі пачуццямі. Каханне перастварае Карэніну пошласць высокага свету больш непрымальная для яе, як і двудушнасць сябровак, такіх як княгіня Бэтсі. Але агіднае, зласлівае грамадства не дазваляе людзям засяроджвацца на празрыстых унутраных рэчах, узрошчваць дзіўныя сады сваёй душы. Трагедыя непазбежная, і прыгажосці ў свеце значна паменее выходным травеньскім вечарам, калі каханне і жыццё перарвуцца пад коламі другога вагону таварнага цягніка

Мне отмщение, и аз воздам” — такі шматзначны эпіграф мае “Ганна Карэніна”, і Уладзімір Набокаў звяртае ўвагу на тое, што Аляксея Вронскага, які ўвесь раман пасміхаўся і дэманстраваў беласнежныя роўныя зубы, напрыканцы кнігі “ягоны стваральнік ўзнагародзіць па-майстэрску апісаным зубным болем”.

4. Джэй Гэтсбі жыў уяўленнем і разам з тым энергічна, радасна пераствараў сябе і свет. Але памяць і вера аднаго чалавека ў прыгажосць мінулых дзён не ператварыла іх ў сонечнае цяпер, і каханне справа жыцця Гэтсбі не ўратавала яго ад адзіноты. За ўсё сваё яскравае, неймаверна цяжкое жыццё, праведезенае ў рамане Фрэнсіса Скота Фіцджэральда, Гэтсбі толькі адзін раз пачуў словы падтрымкі ад іншага персанажа. І багаццем сваім ён не карыстаўся, нават у басэйне ўласнай шыкоўнай вілы за ўсё лета не паплаваў толькі ў дзень смерці.

 Зялёны агенчык, “свет неймавернага будучага шчасця, выявіўся прывідам на могілках маладосці і надзеі, а каханая жанчына, якой Гэтсбі захоўваў вернасць і злачынства якой усклаў на сябе, аддала перавагу мужчыне-расісту, выдатнаму гульцу ў пола”. Рэальнасць ізноў сцвердзіла сваю перавагу над светлымі мроямі чалавека.

5. Гурын Таліён прадстаўнік Дому Хадора, славуты ваяр Першай Эпохі Сярэдзінных Земляў у легендарыюме Джона Рональда Руэла Толкіна падчас Бітвы незлічоных слёз трапляе ў палон да Моргата Баўгліра, Чорнага Ворага Свету. Моргат спрабуе высветліць у Гурына месцазнаходжанне Гандаліну, таемнага гораду эльфаў, але безвынікова. Тады раз’юшаны Моргат накладае праклён на Гурына і ўвесь ягоны род. Ваяра пакідаюць аднаго высока ў гарах, дзе прыкоўваюць чарадзейскай сілаю да каменнага крэсла. Адсюль па волі Моргата і самае жахлівае! вачыма Чорнага Ворага Свету Гурын можа бачыць навакольны свет, дзе пашыраецца цемра, і ўсе злыбеды, што атачаюць цяпер ягонага сына Турына...

Эдып, Сотнікаў, Карэніна, Гэтсбі і Таліён самыя гаротныя персанажы. Аднак пасля прачытання кніг, дзе разгортваецца іхняе жыццё, выяўляецца, што адначасова яны ці не самыя шляхетныя з усіх мне вядомых. Справядлівыя, добрыя, шчырыя, мужныя яны не проста персанажы, а героі, памяць пра якіх будзе жыць, пакуль існуе Зямля

Я ганаруся знаёмствам з імі.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце