Навіны

90 тамоў Льва Талстога выкладуць у інтэрнэт

Medium?1372001622
У аўторак, 18 чэрвеня, пачаў працаваць праект “Увесь Талстой адным клікам”, мэта якога — выкласці ў электронным выглядзе 90-томнік твораў Льва Талстога.

Праект быў запушчаны Дзяржаўным музеем Льва Талстога сумесна з кампаніяй ABBYY. На дадзены момант 90-томнік Талстога ўжо даступны ў інтэрнэце ў выглядзе архіва нераспазнаных старонак у фармаце PDF. Аднак задача аўтараў праекту — распазнаць поўны збор твораў і вычытаць яго. 
 
Арганізатары праекту прапанавалі папрацаваць на яго валанцёрам. На сайце ЧитаемТолстого.рф любы ахвотны можа спампаваць 20 старонак тэксту і спецыяльную версію ABBYY FineReader, якая дапаможа распазнаць тэксты. Затым фрагменты твораў правераць карэктары. Такім чынам, кнігі пасля аблічбавання не павінныя ўтрымліваць ні памылак, ні абдруковак. 

У прэс-рэлізе адзначаецца, што самыя актыўныя валанцёры па заканчэнні праекту атрымаюць прызы. Пасля аблічбавання і вычыткі поўны збор твораў Талстога будзе даступны на сайце tolstoy.ru, які распрацоўваюць музей Талстога і музей-сядзіба “Ясная Паляна”. 

90-томнік Льва Талстога выходзіў у Дзяржлітвыдаце з 1928 па 1958 гг. У гэты збор твораў уключаныя ўсе мастацкія творы пісьменніка, яго дзённікі, лісты, публіцыстычныя, філасофска-рэлігійныя творы, педагагічныя артыкулы, а таксама чарнавікі. 

У інтэрнэце ўжо таксама даступны 22-томны збор твораў Талстога, які выходзіў у выдавецтве “Художественная литература” ў 1978—1985 гг. У яго апроч самых вядомых твораў Талстога ўваходзяць лісты, дзённікі і публіцыстычныя нататкі. 

У 2000 годзе ў Інстытуце сусветнай літаратуры выйшаў першы том 100-томнага збору твораў Льва Талстога, у якім плануецца выдаць усе творы найбуйнейшага рускага пісьменніка XIX стагоддзя без купюр.

Паводле prajdzisvet.org
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце