Навіны

Аўтарка “Забіць перасмешніка” аспрэчвае правы на раман у судзе

Medium?1368044251

Вядомая амерыканская пісьменніца Харпер Лі падала ў суд на Сэмуэла Пінкуса, зяця свайго былога літаратурнага агента, абвінаваціўшы яго ў падманным прысвойванні правоў на выданне рамана “Забіць перасмешніка”. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press. Справа будзе слухацца ў Федэральным судзе Манхэтэна ў Нью-Ёрку.

 



Паводле словаў адваката пісьменніцы Глорыі Фэйз, у 2007 годзе, калі Х. Лі знаходзілася ў доме для састарэлых г. Манровіль (штат Алабама) пасля інсульту, С. Пінкус, скарыстаўшыся дрэнным станам яе здароўя, а таксама парушэннямі зроку і слыху, падманам прымусіў яе падпісаць дакумент аб перадачы правоў на публікацыю рамана “Забіць перасмешніка” яму і ягонаму выдавецтву. 

Права на публікацыю было вернутае пісьменніцы судом у 2012 годзе, аднак, як паведаміла Г. Фэйз, С. Пінкус па-ранейшаму працягвае атрымліваць грошы ад перавыдання рамана. 

Раман “Забіць перасмешніка”, апублікаваны ў 1960 годзе ў ЗША, апавядае аб дыскрымінацыі афраамерыканскага насельніцтва паўднёвых штатаў ЗША. Агульны наклад кнігі складае больш за 30 млн асобнікаў. У 1961 годзе кніга атрымала прэстыжную Пулітцэраўскую прэмію. У 2003 годзе раман заняў 6 радок у спісе 200 найлепшых кніг па версіі ВВС. Вывучэнне гэтага твора з'яўляецца часткай абавязковай праграмы ў амерыканскіх школах.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце