Навіны

Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава

Medium?1391942215

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” абвяшчае пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава — публіцыста, рэдактара газеты “Наша Ніва”, 140-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Конкурс прысвечаны нон-фікшн. Партнёры конкурсу — кампанія “Prestigio”, газета “Наша Ніва”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.

 

Умовы

На конкурс будуць прымацца творы ў наступных жанрах: эсэ (літаратуразнаўчае, сацыякультурнае, гістарычнае, краязнаўчае, этнаграфічнае), нарыс, публіцыстычны (аналітычны) артыкул, літаратурны агляд, рэцэнзія і інш.

Мова твораў — беларуская або руская, аб’ём тэксту — не больш за 20 тыс. знакаў з прабеламі.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце да 40 гадоў.

Тэмы конкурсу:

1. “Асоба ў прасторы і часе”;

2. “Аўтар. Герой. Чытач”;

3. “Мая ідэнтычнасць”;

4. “Пераадоленне абмежаванняў”;

5. “Суіснаванне і супрацьстаянне”.

У межах гэтых агульных тэм могуць быць раскрытыя любыя больш вузкія і канкрэтныя. Назва твора можа быць любая.

Журы конкурсу:

Сяргей Дубавец, Алесь Пашкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Шаўлякова, Вольга Шпарага.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2014 году на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Прызы

Пяць пераможцаў конкурсу атрымаюць найлепшыя рыдэры ў лінейцы кампаніі “Prestigio”— MultiReader Supreme 5664, а іх творы будуць змешчаныя ў электронных бібліятэках ebooks.prestigioplaza.com і e-kniga.by.

Аднаго з удзельнікаў чакае спецыяльны прыз ад газеты “Наша Ніва”. Асобныя тэксты будуць апублікаваны ў “Нашай Ніве”, “Літаратурнай Беларусі”, “Дзеяслове”.

Паводле  prajdzisvet.org

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце