Навіны

Абвешчаны літаратурны конкурс імя Тадэвуша Рэйтэна

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму «ДАХ», выдавецтва «Галіяфы», рэдакцыя альманаха «Тэксты» абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна.
 

 

На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму.Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты.

Журы конкурса:

Зміцер Юркевіч;

Зміцер Вішнёў;

Міхаіл Галдзянкоў;

Ілля Сін;

Уладзімер Арлоў;Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас galiafy13@gmail.com, пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.

Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху «Тэксты». Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.

Паводле nn.by

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце