Навіны

Абвешчаны літаратурны конкурс "Першая глава"

 Выдавецтва "Рэгістр" і праграма "Культурная сфера" на радыё
 «Стaліца» абвясцілі аб прыёме работ для ўдзелу ў літаратурным конкурсе
 «Першая глава». Працы на рускай або беларускай мове прымаюцца на
 электронную пошту konkurs@profmedia.by да 31 кастрычніка 2013 года. Мэта
 конкурсу «Першая глава» – пошук і выдавецкая падтрымка не вядомых
 шырокай публіцы беларускіх аўтараў.
 
 Прызы: удзельнік, які заняў першае месца ў літаратурным конкурсе «Першая
 глава», атрымае кантракт з выдавецтвам «Рэгістр» на выданне кнігі ў
 друкаваным і электронным выглядзе, а таксама рэкламную кампанію, якая
 ўключае ў сябе прэзентацыю кнігі, буктрейлер і сустрэчы чытачоў з
 аўтарам. Аўтар, які заняў другое месца, атрымае кантракт з выдавецтвам
 «Рэгістр » на выданне кнігі ў электронным выглядзе з размяшчэннем яе ў замежных
 інтэрнет-крамах. Прыз за трэцяе месца – буктрэйлер .
 
  У новым сезоне ва ўмовах конкурсу прайшлі істотныя змены.
 Фіналістаў цяпер будзе вызначаць журы, а пераможцаў абяруць чытачы.
 Пра ўсе навіны конкурсу цяпер можна даведацца на сайце www.1glava.by .
 Яшчэ адна асаблівасць конкурсу – зваротная сувязь членаў журы з
 канкурсантамі і чытачамі праходзіць з дапамогай відэадзённікаў,
 размешчаных на сайце праекту «Першая глава» .
 
  «Першая глава» праводзіцца ўжо ў другі раз , – першы сезон конкурсу
 праходзіў у 2012 годзе. Тады пераможцам стаў Ігар Палякоў,
 пісьменнік-пачатковец з Мінска. Ігар ужо заключыў кантракт з выдавецтвам і
 рыхтуецца да выхаду кнігі «Пространства» з друку.
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце