Навіны

Абвешчаны шорт-ліст прэміі "Гліняны Вялес"

Medium?1389084947

Пісьменнік Алесь Аркуш абвясціў шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2013 год. У яго ўвайшлі пяць выданняў.

 

Паэзія прадстаўлена толькі адной кнігай: зборнікам Эдуарда Акуліна «Святая ноч».

Астатнія чатыры прэтэндэнты прадстаўлены празаічнымі творамі. Гэта «Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі, раман «Мімікрыя» Аляксандра І. Бацкеля, «Паэзія прозы» Віктара Сазонава і «Багун» Вінцэся Мудрова.

«Гліняны Вялес» быў заснаваны ў 1993 годзе сябрамі «Таварыства вольных літаратараў». Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Мінулым пераможцам стаў пісьменнік Сяргей Рублеўскі за кнігу «Паспець надыхацца». 

Паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце