Навіны

Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію "Дэбют"

Medium?1391942534

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

 

У спіс увайшлі наступныя аўтары і кнігі:

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
3. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
4. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
5. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
6. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Мінск: “Твой стыль” [электроннае выданне], 2013.

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
2. Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
3. Вольга Гронская. АдВольная міфалогія. — Мінск: “Харвест”, 2013.
4. Дзмітры Дзмітрыеў. Ліра спіралі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
5. Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасць. — Мінск: Кнігазбор, 2013.
6. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
7. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
8. Вольга Чайкоўская. Эратычны алфавіт. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

Пераклад

1. Вольга Гапеева: Роберт Вальзер. Шпацыр. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
2. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
3. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
4. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Наталка Харытанюк.

Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага.

Паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце