Навіны

Ад раку памёр аўтар “Асінай фабрыкі” Ен Бэнкс

Medium?1370810878
Шатландскі пісьменнік Ен Бэнкс памёр ва ўзросце 59 гадоў. 
 
У красавіку Бэнкс расказаў, што хворы на рак жоўцевага пухіра. Дактары прагназавалі, што захворванне не дазволіць пісьменніку пражыць даўжэй за год. 

Выдавец Бэнкса адзначыў, што пісьменнік “быў незаменнай часткай літаратурнага свету”. 

Ен Бэнкc, адзін з найбольш вядомых брытанскіх аўтараў сучаснасці, дэбютаваў у сярэдзіне 1980-х, апублікаваўшы раманы “Асіная фабрыка” (The Wasp Factory), “Крокі па шкле” (Walking On The Glass), “Мост” (The Bridge) і “Вуліца адчаю” (Espedair Street). 

Апошняй кнігай Бэнкса стаў раман “Каменяломня” (The Quarry), які павінен выйсці ў Вялікабрытаніі 20 чэрвеня 2013.
Паводле prajdzisvet.org

 
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце