Блог

Адам Клакоцкі як цень Кафкі і Сартра

Medium?1397724073

Пакуль крытыкі захапляюцца новым раманам Ігара Бабкова "Хвілінка", Максім Нікітка-Міровіч узяўся за чытанне ранейшых твораў філосафа і не знайшоў для сябе ў рамане "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" чаканай свежасці. 

 

Раман падаўся мне слабым. Па-першае, кніга зусім не адпавядае назве "раман" па аб'ёме, ды і па змесце. Можа быць, гэтая прэтэнзія падасца неабгрунтаванай, але мне падабаецца, калі ўнутры скрынкі, на якой напісана "монпасье", я знаходжу цукеркі, а не гуталін. 

Сам раман – тыповы постмадэрнісцкі тэкст (Бабкоў прыхільнік Гайдэгера) з так званай "адсутнасцю структуры" – тэкст распадаецца на часткі, абыгрываючы аўтарскую задуму "сноў" галоўнага героя. Нешта ў гэтым прыёме ёсць – сапраўды тэкст нібы прамень ад ліхтара "выхоплівае" фрагменты, з якіх у выніку павінен складацца вобраз краіны Беларусь. Але пры гэтым асабіста мне ў тэксце не хапіла цэльнасці, завершанасці. Можна доўга разважаць пра "новыя павевы ў літаратуры", але механізм чалавечай памяці і ўспрымання пакуль што ніхто не адмяняў – тэкст Бабкова ўспрымаецца асобнымі фрагментамі, а не адзіным творам.

У рамане ёсць некалькі ўдалых месцаў. Выдатнае апісанне Мінска, якое займае літаральна адну старонку кнігі – "горад чалавечай адсутнасці". Цікавым здаўся і прыём, калі ў адным са "сноў " галоўны герой сядзіць у кавярні ў "несавецкім" Мінску 1930-х, разважаючы пра тое, як магло б усё скласціся, калі б БНР не існавала – то бок ствараецца своеасаблівы "люстраны адбітак" рэальнай сітуацыі з паразай БНР у 1918 годзе і стварэннем "савецкай Беларусі". Мабыць, гэта лепшы фрагмент кнігі; троху прыкра, што Ігар Бабкоў не абыграў яго больш цікава і маштабна.

Але ў цэлым тэкст другасны. Многія прыёмы паўтараюць ужо бачаныя раней у Кафкі і Сартра, ды і ў цэлым тэкст глядзеўся б добра недзе так у 1928–1930-я, але ніяк не ў дзевяностыя, калі ён пісаўся. Можа быць, я падамся старамодным аматарам Шэкспіра, але ў рамане бракуе кульмінацыі і развязкі.

Кніга будзе цікавая прыхільнікам сучаснай літаратуры.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментары 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі

Рэцэнзіі, на маю думку, таксама не хапае аб'ёма і зместа.
А вот такія закіды проста смешныя:
"тыповы постмадэрнісцкі тэкст" (Бабкоў прыхільнік Гайдэгера)".
Аўтар рэцэнзіі, скажыце, а што, Гайдэгер - гэта такі постмадрэрнісцкі філосаф?

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце