Блог

Адметныя літаратурныя лекцыі 2.0 стартуюць у Мінску

Medium?1508230654

Новы сезон лекцыяў па літаратуры абвяшчае кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС ды цудоўная каманда выкладчыкаў. Гаварыць пра вашыя ўлюбёныя творы будуць прафесійныя лектары, а таксама папулярны пісьменнік, пранікнёная спявачка ды самая паспяховая ў свеце беларуская паэтка.

 

Чаму найбольш крытыкаваная, кніга “Атлант расправіў плечы” застаецца і адною з найбольш папулярных? Як патрыярхальнае грамадства знішчыла Эму Бавары? Толькі на пытанне “Што рабіць нуднай восенню?” больш не трэба шукаць адказаў. З 24 кастрычніка да 11 снежня вы можаце пагрузіцца ў вір чытацкага жыцця.

“Акадэмічную” частку забяспечыць трыа ўніверсітэцкіх выкладчыкаў - Гражына Паўлоўская (Джон Фаўлз “Калекцыянер), Уладзімір Капцаў (Уладзімір Набокаў “Лаліта”) ды Ганна Бутырчык (Айн Рэнд “Атлант расправіў плечы”). Усе трое з'яўляюцца ўлюбёнцамі студэнтаў ды вернуць у студэнцтва тых, хто даўно не сядзеў у навучальнай аўдыторыі.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт павядзе слухачоў сцежкамі раману “Мадам Бавары” Гюстава Флабэра, культуролаг Максім Жбанкоў пагрузіць у “Чужаніцу” Альбэра Камю. Гісторык Аляксей Братачкін раскажа пра антыўтопіі на прыкладзе “Аповеду служанкі” Маргарэт Этвуд, пісьменнік Віктар Марціновіч падыме аўдыторыю на “Узроўні жыцця” Джуліяна Барнса, а музыка ды рэжысёрка Святлана Бень прааналізуе раман “Школа для дурняў” аднаго з самых непублічных расейскіх пісьменнікаў Сашы Сакалова.

Усе названыя кнігі можна знайсці ў Мабільнай бібліятэцы МТС — book.mts.by (першыя тры дні бясплатна!).

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў – прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А), пачатак а 19-й гадзіне.

Увесь курс каштуе 30 рублёў, за 20 рублёў можна наведаць пяць лекцыяў, а за 6 рублёў – адну. 

Набыць квіткі можна на bezkassira.by

Інфо: +375 29 1060454

Суполкі ў FB і VK: booksterby

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце