Навіны

Адысея і Іліяда ўпарадкаваныя як сацыяльныя сеткі

Medium?1371813079

Сувязі паміж персанажамі паэмаў Гамэра “Адысея” і “Іліяда” па сваёй структуры падобныя да сучасных сацсетак накшталт Facebook ці Twitter, і гэта пацвярджае, што творы часткова заснаваныя на рэальных падзеях, лічаць аўтары артыкула, размешчанага ў электроннай бібліятэцы Корнэльскага ўніверсітэта.

 


“Сацыяльная сетка” Адысеі — гэта “маленькі свет”, вельмі цесны, са слабай іерархіяй, устойлівы да выпадковых атак. Гэтыя ўласцівасці мае большасць рэальных сацыяльных сетак”, — гаворыцца ў артыкуле Пэдра Міранды з Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Параны (Бразілія) і яго калег. 

Міранда з калегамі ўмоўна пазначылі кожнага героя “Адысеі” як вузел сеткі. Паміж персанажамі ёсць сувязь, калі па сюжэце яны сустракаюцца, размаўляюць адно з адным, цытуюць словы адно аднаго трэцім персанажам або калі з тэксту зразумела, што яны знаёмыя. Навукоўцы ўсталявалі больш за 1700 сувязяў паміж 342 персанажамі паэмы. 

Яны не прымалі ў разлік міфалагічных герояў і атрымалі сацыяльную сетку, падобную да рэальнай. 

У сацыяльнай структуры “Адысеі” ўдзельнікі з вялікай колькасцю сувязяў схільныя ўсталёўваць адносіны з іншымі ўдзельнікамі з вялікай колькасцю сувязяў, гэтак жа як і ўдзельнікі з маленькай колькасцю сувязяў цягнуцца да падобных да сябе. Сетка безмаштабная, гэта значыць, у яе вузлах няма тыповай колькасці сувязяў. Яе паказчыкі не падпарадкоўваюцца экспанентным законам. Колькасць вельмі папулярных удзельнікаў у іх не перавышае 90%. Таксама яна ўстойлівая да атак, пры якіх вузлы для нападу выбіраюцца выпадкова. Усё гэта родніць яе з рэальнымі сеткамі і супрацьпастаўляе выдуманым. 

Раней іншыя даследчыкі аналізавалі сувязі паміж персанажамі “Іліяды”, англасаксонскай паэмы “Бэўвульф” і старажытнай ірландскай сагі “Выкраданне быка з Куальнге”. Яны выявілі, што сацыяльная структура “Іліяды” падобная да рэальнай сацсеткі, а структуры “Бэўвульфа” і “Выкрадання быка” — больш фантастычныя. Гэтыя высновы пацвярджаюць і археалагічныя дадзеныя, якія сведчаць пра рэальнасць некаторых падзей “Адысеі” і “Іліяды”.

Цікава, што падабенства інтэрнэту існуе і ў каранёвай сістэме расліннага царства. Такое адкрыццё зрабілі нямецкія навукоўцы. Паводле іх назіранняў, расліны стварылі пад зямлёй сістэму камунікацый, не меншую за інтэрнэт.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце