Навіны

Акудовіч атрымаў «Залатую літару»

Прэмію «Залатая літара» за 2012 год атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра Нішто».

У інтэрнет-галасаванні месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • Алесь Бяляцкі «Асьвечаныя беларушчынай»
  • Сяргей Календа «Кантынэнтальны сьняданак»
  • Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»
  • Наста Манцэвіч «Птушкі»
  • Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»

Уручэньне прэміі адбылося 28 сакавіка на «Нулявым кніжным кілямэтры», які знаходзіцца на ганку кнігарні «логвінаЎ». У імпрэзе ўзялі ўдзел заснавальнік прэміі Адам Глобус, намінанты на прэмію, літаратары.

«Залатая Літара» — штогадовая літаратурная прэмія, якая з 2003 году ўручаецца пісьменьнікам Адамам Глобусам за найлепшую кнігу году

Паводле svaboda.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце