Блог

Амерыканец даследуе Расію

Medium?1394449457

Рычард Пайпс з'яўляецца гарвардскім прафесарам, які прысвяціў свае даследаванні Усходняй Еўропе і Расіі ў прыватнасці. Аглядальнік Букстэра Максім Нікітка-Міровіч зацікавіўся кнігай амерыканскага даследчыка гісторыі Расіі. 

 

Незвычайны падыход Пайпса: ён, як і належыць дасведчанаму навукоўцу-эвалюцыяністу, імкнецца разглядаць усе фактары ў комплексным развіцці і ўзаемадзеянні, вылучаючы на першае месца эканоміку. На маю думку, гэта слушна, бо па сутнасці ўсе астатнія праявы жыцця (культура, рэлігія, палітычная сістэма) у любой дзяржаве з'яўляюцца адлюстраваннем той эканамічнай мадэлі, што ўзятая за аснову развіцця.

З аднаго боку, у кнізе старанна разгледжаная гісторыя станаўлення "паліцэйскай дзяржавы". Паводле Пайпса, у адрозненне ад астатніх дзяржаваў, Расія першапачаткова зрабіла стаўку на так званую "вотчынную сістэму" — калі тыя ці іншыя выгоды de facto не належалі людзям, а "даваліся" дзяржавай за службу. Кажучы іншымі словамі — прыватнай уласнасці ў Расіі ніколі не існавала. Гэта вельмі цікавае назіранне, бо гэты факт тлумачыць шматлікія асаблівасці расійскага палітычнага строю, і нават рэвалюцыя 1917 года не выглядае нейкім "пераваротам", а знаходзіцца ў ключы той самай "вотчыннай сістэмы", калі ўласнасць не належыць людзям, а знаходзіцца ў руках абстрактнай "дзяржавы".

З іншага боку, у кнізе (у асноўным, у яе фінальных частках) проста выдатна паказаны рост прававой свядомасці ў Расіі. Насуперак дыктатуры і несправядлівасці ў Расіі паступова прачыналася прававая самасвядомасць людзей, галоўным чынам інтэлігенцыі, якая першая аддзяліла ўласныя інтарэсы суверэннай асобы ад інтарэсаў дзяржавы. Па сутнасці, менавіта ў колах інтэлігенцыі, якая мысліць ў прававым полі, запачаткаваліся тыя ідэі, якія пасля пэўнай барацьбы з дзяржаўнай машынай станавіліся явай – адмена прыгоннага права, адмова ад каланіяльнай палітыкі, роўнасць усіх людзей перад законам ды іншыя ідэі, што вядуць людзей прэч ад цёмнага мінулага.

Кніга будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, у тым ліку гісторыяй права.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце