Навіны

Андрэй Хадановіч выдаў кнігу выбраных перакладаў

Medium?1366177087

У серыі “Кнігарня пісьменніка” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет кніга перакладаў Андрэя Хадановіча “Разам з пылам”.

Зборнік склалі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, ангельскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, перакладзеныя за пятнаццаць гадоў. 
У сферу зацікаўлення перакладчыка трапілі прадстаўнікі розных эпох — ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). У кнізе таксама змешчаныя перастварэнні на беларускую мову твораў нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша і Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце