Блог

Антрапалогія камуналкі

Medium?1366712014

Я вельмі люблю чытаць антраполагаў – здаецца, за апошні год прачытаў кніжак па антрапалогіі больш, чым якіх-небудзь іншых. Сапраўдныя антраполагі заўсёды разглядаюць чалавека з пэўнай дыстанцыі – і часта гэта адбываецца так, быццам самі яны людзьмі не з’яўляюцца. Такія тэксты заўсёды выклікаюць нешта накшталт здзіўлення, таму што знаёмыя прадметы робяцца нечым нязвыклым, а чалавек на тонкую і няўлоўную секунду раптам ператвараецца ў нейкую дзіўную і непрыемную істоту. Менавіта такой кніжкай "вышэйшага антрапалагічнага гатунку" з’яўляецца «Нарысы камунальнага побыту», напісаная выдатным расійскім даследчыкам-антраполагам» Іллём Уцехіным

 
Гэтае даследаванне прысвечае жыццю людзей у вялікіх камунальных кватэрах; своеасаблівую пікантнасць яму дадае той факт, што Ілля сам пражыў у камунальнай кватэры шмат гадоў – але пры гэтым яму як даследчыку ўсё ж удалося адарваць"сябе-папуаса" ад "сябе Міклуха-Маклая", прадставіўшы ў кнізе аб’ектыўны навуковы погляд на праблему.
 
 
Кніга складаецца з некалькіх частак, кожная з якіх апісвае тую ці іншую спецыфіку жыцця ў камунальнай кватэры – адзін раздзел прысвечаны тэрытарыяльнаму падзелу кватэры і яе "ўнутранай мапе" ў галовах жыхароў, іншы апісвае сацыяльныя і маральныя стэрэатыпы, якія ўласцівыя менавіта жыхарам камуналак, трэці прысвечаны паняткам "справядлівасці" і "долі" у камунальных інтэрпрытацыях.
 
Асобны выдатны раздзел прысвечаны спецыфічным формах псіхапаталогій, якія характэрныя для насельніцтва падобных кватэр. Гэта цэлая асобная група інвалюцыйных псіхозаў (галоўным чынам позняга ўзросту), у якіх агульнае ўтрыманне трызнення і галюцынацый хворага прывязанае да месца яго пражывання. Між іншым, гэты раздзел вельмі цікавы ў сферы вывучэння прычын папулярнасці ў пэўных колах розных паранавуковых, эзатэрычных і канспіралагічных тэорый – яны выдатна "ліпнуць" да менталітэту жыхара камуналкі.
 
У цэлым, Ілля Уцехін напісаў выдатную працу. Пры захаванні строгай навуковай метадалогіі і прынцыпаў навуковага тэарэтызавання ў Іллі атрымалася напісаць сапраўдны бестсэлер, які чытаецца на адным дыханні – настолькі цікавыя назіранні і дакладныя высновы. Рэкамендаваць кнігу магу абсалютна любому – яна дапаможа зірнуць на многія сацыяльныя праблемы па-новаму.
 
Максім Нікітка-Міровіч
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце