Навіны

“Азіяцкага Букера” ўпершыню ўручылі пісьменніку з Малайзіі

Тан Тван Энг стаў першым малайзійскім пісьменнікам, які атрымаў узнагароду The Man Asian Literary Prize, “азіяцкага Букера”. Як паведамляе Agence France-Presse, Тан Тван Энг атрымаў літаратурную прэмію і 30 тысяч даляраў за раман “Сад вечаровых туманаў”.

Журы прэміі адзначыла стылістычныя вартасці кнігі, якая расказвае пра Малайзію падчас японскай акупацыі. Раман Тан Тван Энга ў 2012 годзе таксама прайшоў у шорт-ліст брытанскага Букера, аднак узнагароду ў выніку атрымала пісьменніца Хілары Мэнтэл

Акрамя Тан Тван Энга на “азіяцкага Букера” прэтэндавалі яшчэ чатыры пісьменнікі, у тым ліку Архан Памук з раманам “Дом цішыні”, які на ангельскую быў перакладзены ўпершыню ў мінулым годзе, хоць быў напісаны яшчэ ў 1983-м. 

The Man Asian Literary Prize уручаецца пісьменнікам з краін Азіі, чые творы былі перакладзеныя на ангельскую або напісаныя на ёй цягам папярэдняга каляндарнага году. Прэмія ўпершыню была ўручаная ў 2007 годзе, тады яе ўладальнікам стаў кітайскі пісьменнік Цзян Ронг за раман “Ваўчыны татэм”. 

У 2013 годзе прэмія зменіць назву і будзе называцца Asian Literary Prize, бо група кампаній Man яе больш не спансуе.

prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце