Навіны

Беларус Міхаіл Шэлехаў атрымаў “Рускую прэмію”

Беларускі пісьменнік Міхаіл Шэлехаў стаў адным з лаўрэатаў літаратурнага конкурсу “Руская прэмія”.

Міхаіл Шэлехаў удастоены трэцяй прэміі ў намінацыі “Малая проза” за зборнік “Колодец потопа. Ориентальные новеллы”. У катэгорыі “Малая проза” пераможцам стаў аўтар з Украіны — журы ўзнагародзіла журналіста і перакладчыка Мар'яну Ганчарову за аповесць “Дракон из Перкалаба”. Другой прэміяй уганаравалі Кацю Каповіч з ЗША за зборнік апавяданняў “Вдвоем веселее”. 

 



Першую прэмію ў намінацыі “Буйная проза” атрымаў Уладзімір Рафеенка з Украіны за кнігу “Демон Декарта. Роман-сновиденье”. У намінацыі “Паэзія” лаўрэатам “Рускай прэміі” стаў Алег Дразмораў з Вялікабрытаніі за зборнік “Смотреть на бегемота”, другое месца дасталася Вячаславу Шапавалаву з Кыргызстана (зборнік “Евроазис”), а трэцяе — Ганне Глазавай за зборнік вершаў “Для землеройки”. 

Міжнародны літаратурны конкурс “Руская прэмія” заснаваны ў 2005 годзе пры падтрымцы Прэзідэнцкага цэнтра Б.М.Ельцына. “Руская прэмія” прысуджаецца штогод аўтарам літаратурных твораў, напісаных на рускай мове. У конкурсе могуць браць удзел пісьменнікі і паэты, якія жывуць у любой краіне за межамі Расійскай Федэрацыі.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце