Навіны

Беларускія празаікі на Франкфурцкім кніжным кірмашы

З 9 па 13 кастрычніка ў нямецкім Франкфурце-на-Майне адбудзецца самы вялікі кніжны кірмаш у свеце. Упершыню на ім будзе і беларускі стэнд. Праект Books From Belarus прапануе еўрапейскаму кніжнаму рынку выбарку з 8 кніг 8 беларускіх аўтараў. Гэтакая эсэнцыя сучаснага айчыннага літпрацэсу, пададзеная ў мінімалістычнай форме – каб у патэнцыйнага замежнага выдаўца абудзілася цікавасць і не разбегліся вочы.

 

Books From Belarus – ініцыятыва незалежных беларускіх выдавецтваў пры арганізацыйный падтрымцы Swedish Institute, які вядомы не толькі прамоўшнам шведскай культуры за мяжой, але і супортам культурных ініцыятываў з іншых краін.

Нарэшце ўсвядоміўшы, што «калі мы разам, нас не зламаць нікому», беларускія выдаўцы сабраліся, каб выбраць з усяго бязмежжа сучаснай айчыннай літаратуры спіс з імёнаў і назваў, якія маглі б зацікавіць чытачоў, а перш за ўсё – выдаўцоў і перакладчыкаў з іншых краінаў. У выніку быў сфармаваны шорт-ліст з 8 аўтараў (па кнізе з пісьменніка), якія ўвайшлі ў каталог.

Хто трапіў у праект Books From Belarus?

Віктар Марціновіч «Сфагнум» («Пяршак» / «Кнігазбор»)

Наталка Бабіна «Рыбін горад» («Логвінаў»)

Барыс Пятровіч «Спачатку была цемра» («Дзеяслоў»)

Ева Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»Логвінаў»)

Артур Клінаў «Шклатара»Логвінаў», у працэсе падрыхтоўкі да выдання)

Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» («Паперус»)

Альгерд Бахарэвіч «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» («Логвінаў»)

Рома Свечнікаў «Рома едзе»Пяршак», у працэсе падрыхтоўкі да выдання)

«Мы імкнуліся падаць беларускую літаратуру максімальна адэкватна і разнастайна – жанрава, гендэрна, стылістычна, – кажа Дар’я Вашкевіч, адна з беларускіх куратараў праекту. – Вядома ж, шмат добрых тэкстаў і цікавых аўтараў не трапіла ў першы каталог, але трэба было з кагосьці пачынаць».

Дар’я дадае, што яна асабіста будзе лічыць поспехам канкрэтныя дамоўленасці і кантракты на выданне нашых аўтараў у іншых краінах: «Важна ўсведамляць, што гэты праект – камандная гульня. Калі ў Еўропе стрэліць адзін наш аўтар, гэта аўтаматычна павялічыць шанцы на пераклады і выданні іншых удзельнікаў каманды».

Чытаць далей на 34mag.net

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце