Навіны

Беларусы атрымалі міжнародныя ўзнагароды за фантастыку

У ліку адзначаных за 2014 год — часопіс "Космопорт" і пісьменнік Віктар Марціновіч.

 

Еўрапейскае таварыства навуковай фантастыкі абвясціла пераможцаў 2014 года. Абвяшчэнне адбылося 24 жніўня ў Дубліне на 36-м Еўраканвенце. У Залу славы еўрапейскай фантастыкі ўнесены часопіс "Космопорт" з Беларусі — у катэгорыі "Найлепшы часопіс". 

Заахвочвальную ўзнагароду ўручылі пісьменніку Віктару Марціновічу. На жаль, на сайце таварыства не паведамляецца, за які твор пісьменнік атрымаў узнагароду. Паведамляецца толькі, што гэтыя ўзнагароды прысуджаюцца маладым пісьменнікам ці мастакам з любой еўрапейскай краіны ў адпаведнасці з прапановамі нацыянальных дэлегацыяў.

Euroradio.fm

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце