Навіны

Бібліятэка Радзівілаў вернецца ў Нясьвіж. На месяц

Medium?1365932134

Рэдкія выданьні княскай бібліятэкі Радзівілаў вернуцца ў сьцены былой рэзыдэнцыі беларускіх магнатаў.

 

Гэта адбудзецца ў рамках выставы «Кніжная спадчына Радзівілаў», якая адкрыецца 12 красавіка ў Нясьвіскім палацава-паркавым ансамблі.

сяго ў экспазыцыі будзе прадстаўлена 90 выданьняў па гісторыі, тэалёгіі, праве, філязофіі, творы мастацкай літаратуры, пэрыёдыка. Гэта цікавыя экзэмпляры з збору Радзівілаў Нясьвіскай ардынацыі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН, Прэзыдэнцкай бібліятэкі.У апошняй захоўваецца больш за сто кніг зь бібліятэкі Радзівілаў, у Нацыянальнай бібліятэцы — каля 500 выданьняў, у бібліятэцы Акадэміі навук — амаль 3,5 тысяч.

Гісторыя фармаваньня Нясьвіскай бібліятэкі ідзе каранямі ў XVI стагодзьдзе. Цяпер яе часткі знаходзяцца ў бібліятэках Расеі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы й Беларусі. З 2009 году архівы Радзівілаў і Нясьвіскай калекцыі кніг уключаны ў рэгістар ЮНЭСКА «Памяць сьвету».

Выстава ў Нясьвіжы будзе доўжыцца месяц.

Паводле svaboda.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце