Навіны

Біяграфію Джона Р. Р. Толкіна экранізуюць

Амерыканскі прадусар Пітэр Чэрнін распрацоўвае праект біяграфічнага фільма пра ангельскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, паведамляе партал выдання The Hollywood Reporter.

У дадзены момант праект знаходзіцца на стадыі распрацоўкі: вядома, што сцэнарам зоймецца Дэвід Глісан. Фільм раскажа пра ключавыя моманты жыцця пісьменніка, а таксама пра падзеі, якія натхнілі яго напісаць “Хобіта” і знакамітую трылогію “Уладар пярсцёнкаў”. 

Джон Р. Р. Толкін — ангельскі празаік, паэт і філолаг, найбольш вядомы як аўтар аповесці “Хобіт, або Туды і назад”, якую напісаў у 1930-я для сваіх дзяцей, і эпічнай трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, якую лічаць адным з галоўных твораў XX стагоддзя. Экранізаваў гэтыя творы новазеландскі рэжысёр Пітэр Джэксан.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце