Навіны

“Букера” за 2013 год атрымала пісьменніца з Новай Зеландыі

Medium?1381949434

Лаўрэатам Букераўскай прэміі за 2013 год стала пісьменніца з Новай Зеландыі Элеанор Кэтан. Яна ўганараваная прэстыжнай узнагародай за раман “Свяцілы” (The Luminaries), гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэміі.

 

832-старонкавая гісторыя пра залатую ліхаманку, што ахапіла свет у XIX стагоддзі, стала самым доўгім творам, які атрымліваў прэмію за ўсю яе 45-гадовую гісторыю. “Гэта бліскучая праца. Гэта выбітная праца. Яна аб'ёмная, але не зацягнутая”, — так ахарактарызаваў кнігу старшыня журы Роберт Макфарлейн. 

Раман Э. Кэтан — гэта дэтэктыў у стылі віктарыянскай эпохі. Характэрная структура твора — кожная новая яго частка роўна ўдвая карацейшая за папярэднюю. 

Прэмію пераможцы ў Лонданскай ратушы ўручала герцагіня Корнуальская Каміла, жонка наследнага брытанскага прынца Чарлза. 

Э. Кэтан стала самай маладой уладальніцай прэстыжнай літаратурнай узнагароды — ёй 28 гадоў, а свой ​​раман яна завяршыла ў 27. Пісьменніца стала другім прадстаўніком Новай Зеландыі, якому была прысуджаная Букераўская прэмія — пасля Кэры Х'юма, ганараванага ў 1985 годзе за раман “Людзі-шкілеты”. 

Летась Букераўскую прэмію атрымала брытанская пісьменніца Хілары Мэнтэл. Яна стала першай жанчынай, каму гэтая ўзнагарода прысуджалася двойчы. 

Букераўская прэмія заснаваная ў 1968 годзе. Яна прысуджаецца аўтару, які жыве ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі або Зімбабвэ, за раман, напісаны на ангельскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, усім фіналістам, уключаючы пераможцу, уручаецца чэк на 2,5 тыс. фунтаў, а таксама выкананае ўручную падарункавае выданне кнігі.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце