Блог

Час для крытыкі – да 15 сакавіка!

Medium?1393857849

Тэрмін падачы рэцэнзій на конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі працягнуты да 15 сакавіка

Дзесяць аўтараў, якіх вызначыць журы, будуць запрошаныя на чатырохдзённы майстар-клас з удзелам вядомых замежных крытыкаў і даследчыкаў літаратуры з Украіны, Расіі, Чэхіі і Швецыі. А пераможца конкурса паедзе на 2 тыдні ў Вільню па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара".

 

Ёсць троху часу, каб даслаць свой крытычны водгук на адрас info@pen-centre.by. Букстэр ананімна публікуе яшчэ адну рэцэнзію, з дасланых на конкурс – гэта водгук на кнігу Кірылы Дубоўскага "Хороший роман".  Напішыце лепш і станьце ўдзельнікам нашых майстар-класаў!

Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце pen-centre.by

Хто выступіць на майстар-класах?

Юрый Валадарскі (Украіна)

 

 

 

 

 

Вядомы кіеўскі крытык і журналіст. Літаратурны аглядальнік знакавых украінскіх выданняў, такіх як часопіс "ШО", газета "2000" ды іншых. Працаваў у часопісах "Афиша", "10 дней", "Профиль", быў галоўным рэдактарам часопісаў L'Optimum і "Антиквар", рэдактарам аддзела культуры і намеснікам галоўнага рэдактара газеты "24".

Даніла Давыдаў (Расія)

Расійскі паэт, празаік, літаратурны крытык, рэдактар і літаратуразнаўца. Крытычная дзейнасць Данілы Давыдава пачалася ў 1996 годзе з публікацыі ў часопісе «Новое время» рэцэнзіі на вершы Яна Паўла II. З тых часоў ім напісана вялікая колькасць артыкулаў, рэцэнзій і нататак, прысвечаных сучаснай літаратуры. Артыкулы Давыдава публікаваліся ва ўсіх асноўных сучасных літаратурных часопісах, таксама ён некалькі гадоў запар вядзе паласу «Паэзія» ў газеце «Книжное обозрение» і хроніку паэтычнага кнігавыдання ў часопісе «Воздух». Самыя важныя з артыкулаў і рэцэнзій сабраныя ў кнізе «Кантэксты і міфы». 

Марцін Путна (Чэхія)

Гісторык літаратуры, публіцыст і эсэіст. Працуе на факультэце сацыяльных навук Карлавага універсітэта ў Празе. Даследуе ўплыў каталіцтва на чэшскую культуру. Сярод яго навуковых зацікаўленасцяў – руская літаратура ў выгнанні XX стагоддзя, культура позняй антычнасці, а таксама пытанні ўзаемадачыненняў хрысціянства і гомасексуалізма.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Забавные жизненные истории,рекомендую!

Отличная книга! Приятно знать, что там есть упоминание тебя реального:)

выдатны аповяд. толькi ад вокладкi вочы баляць

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце