Блог

Чукоўскі для філосафаў

Medium?1378817442

Кніга Дагласа Гофштадтэра "Вока розуму" (напісаная ў суаўтарстве з Оксфардскім філосафам Дэніэлам Дэнетам) мае даволі незвычайную кампаноўку: яна складаецца з мноства тэкстаў розных пісьменнікаў і навукоўцаў, паяднаных агульнай тэмай – пошуку адказу на пытанне, што ж такое, уласна, "я". 

 

Да гэтых тэкстаў Гофштадтэр і Дэнет пішуць свае каментары, у якіх аналізуюць асноўныя думкі аўтараў. Таксама ў кнізе можна сустрэць ўрыўкі з твораў саміх Гофштадтэра і Дэнета.

У цэлым, гэта проста выдатная праца, якая ў лёгкай і даступнай форме распавядае пра складаныя і цікавыя пытанні, якія знаходзяцца на першым плане сучаснай кагнітыўнай філасофіі. Што такое мова, што такое свядомасць і што агульнага ў чалавечага розуму і кампутара, ці магчымае стварэнне паўнавартаснага штучнага інтэлекту і якім чынам узнікае чалавечае " я " – вось няпоўны пералік тэм, узнятых у кнізе. Усе тэксты падабраныя вельмі старанна – кожны з іх вельмі добра адпавядае тэме, што асвятляецца ў раздзеле. Бачна, што і Гофштадтэр, і Дэнет даўно працуюць з пытаннямі свядомасці, ідэнтычнасці асобы і чалавечага "я". Асобна хочацца адзначыць вельмі цікавае пытанне, якое заўжды мяне хвалявала: ці можа адрознівацца ўспрыманне "я" ў мозга, сэнсарна падлучанага да ўмоўнага кампутара (які для гэтага мозгу мадэлюе рэальнасць) ад успрымання мозгу, які знаходзіцца "ў натуральных умовах". У кнізе гэтае пытанне разглядаецца з розных ракурсаў.

Цікава чытаць тэксты самога Гофштадтэра – яны поўныя моўных парадоксаў, аўтарэферэнцый (спасылак на самое сябе), вельмі своеасаблівага мяккага гумару і ўсялякіх захапляльных матэматычных штук. Для тлумачэння сур'ёзнай праблемы Гофштадтэр часта выкарыстоўвае лёгкія жартоўныя метады – напрыклад, размову паміж мудрым Крабам, Ахілесам і Чарапахай.  Гэта троху нагадвае дзіцячыя кнігі, але тры вясёлыя персанажы абмяркоўваюць, напрыклад, праблему лінейнай рэкурэнтнай паслядоўнасці. Стыль прыемна здзіўляе – абмеркаванне найскладаных філасофскіх пытанняў у духу Маршака і Чукоўскага .

Думаю, кніга будзе цікавая абсалютна ўсім – па-першае, цікавыя самі тэмы, якія ўзнімаюцца ў ёй. Па-другое, кніга змяшчае тэксты некалькіх дзясяткаў адметных аўтараў – што з'яўляецца добрым спосабам пазнаёміцца ​​з гэтымі аўтарамі. І па-трэцяе – кніга мае проста выдатны спіс літаратуры з падрабязным апісаннем кожнай кнігі і ўзнятай у ёй тэмы. Ужо адно гэта заслугоўвае самай пільнай увагі.

Карцінка ўзятая з WIRED magazine

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце