Навіны

Да друку рыхтуюцца нявыдадзеныя кнігі Сэлінджэра

Medium?1378045726

Нявыдадзеныя творы амерыканскага пісьменніка Джэрома Д. Сэлінджэра, аўтара рамана “Лавец у жыце”, хутка пабачаць свет.

 

Пра тое, што кнігі Сэлінджэра рыхтуюцца да друку, паведамілі Шэйн Салерна і Дэвід Шылдс, аўтары біяграфіі пісьменніка. Інфармацыя была атрыманая імі з “дзвюх незалежных і дакладных крыніц”.

У неапублікаваных творах чытачоў чакаюць героі папярэдніх работ пісьменніка — Холдэн Колфілд (“Лавец у жыце”) і Фрэні і Зуі Глас (зборнік “Фрэні і Зуі”). Сэлінджэр таксама звяртаецца да свайго досведу ваеннай службы падчас Другой сусветнай вайны і захаплення ўсходнімі рэлігіямі, сцвярджаюць Д. Шылдс і Ш. Салерна.

Выдавецтва Little, Brown and Company, у якім выйшаў раман “Лавец у жыце”, а таксама сын пісьменніка Мэт Сэлінджэр каментаваць сітуацыю адмовіліся.

Адзначым, што Д. Шылдс і Ш. Салерна падчас напісання біяграфіі не супрацоўнічалі са свякамі Сэлінджэра — яго сынам М. Сэлінджэрам і ўдавой Колін О'Ніл. Дадамо, што аўтары біяграфіі Сэлінджэра — не літаратуразнаўцы і не спецыялісты па яго творчасці. Ш. Салерна — галівудскі сцэнарыст, вядомы па фільмах “Армагедон” і “Дзікуны”, а Д. Шылдс — пісьменнік, аўтар кніг на розную тэматыку, у тым ліку аб прафесійным баскетболе і сучаснай літаратуры.

”Лавец у жыце” — адзіны раман Сэлінджэра, які выйшаў пры яго жыцці, у 1951 г. Кніга здабыла велізарны поспех. Пісьменнік апублікаваў яшчэ шэраг навелаў, пасля чаго пачаў весці жыццё пустэльніка. Ён перастаў выдаваць свае кнігі ў пачатку 1960-х, аднак многія крыніцы сведчаць, што ён не перастаў пісаць. Так, у інтэрв'ю ў 1974 г. пісьменнік паведаміў, што піша “штодня, але выключна для сябе”. “Адмова ад выдання кніг прыносіць мне спакой”, — патлумачыў ён.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце