Блог

Дарослы Віні Пух

Medium?1396858295

Максім Нікітка-Міровіч пра кніжку Вадзіма Руднева "Віні Пух і філасофія звычайнай мовы", якая разглядае знакаміты тэкст з цікавага ракурсу.

 

Скажу адразу, што для знаёмства з гэтай кнігай вельмі пажадана даведацца сёе-тое пра т.зв. "лінгвістычную філасофію", якая набыла папулярнасць у XX стагоддзі, адным з выбітных лінгвістычных філосафаў з'яўляецца Людвіг Вітгенштэйн, да прыкладу.

Аўтар даследавання філосаф Вадзім Руднеў паставіў тэкст "Віні Пуха" ў адзін шэраг з лепшымі ўзорамі "тэкстаў з моўнымі гульнямі" – напрыклад такімі, як "Аліса" Льюіса Кэрала. І сапраўды – тэкст Мілна мае шмат моўных парадоксаў, "матэматычных жартаў ", "плаваючых значэнняў слоў" і ўсяго астатняга, што ў XX стагоддзі было названа "моўнымі гульнямі".

Вялікую ўвагу філосаф надаў перакладу. Руднеў адштурхоўваецца ад канцэпцыі, што мовы бываюць сінтэтычныя, а бываюць аналітычныя. Тэкст, напісаны на "сінтэтычнай" мове ў значна большай ступені "заваблівае чытача ў дзеянне", тады як тэкст на аналітычнай мове значна больш "остраненный" – чытач як бы проста "назірае з боку" за тым, што паказвае яму аўтар. Зыходзячы з гэтага падыходу, руская мова – сінтэтычная, а ангельская – аналітычная.

Гэта вельмі цікавая знаходка аўтара, бо выяўляецца, што зрабіўшы троху іншы пераклад кнігі Мілна пра "Віні Пуха" (больш блізкі да таго, што хацеў сказаць аўтар на ангельскай мове), мы маем зусім іншы тэкст. Кніга становіцца быццам "менш дзіцячай", у ёй знікаюць інтанацыі "сюсюкання".

Увогуле ўражанне ад перакладу "Віні Пуха", які прадставіў Руднеў, зусім іншае, чым ад "класічнага" ​​перакладу Барыса Захадэра, які ўсе чыталі. Са звычайнай казкі тэкст ператвараецца ў вобразнае апісанне ўнутранага свету дзіцяці, з усімі яго страхамі, схаванай сексуальнасцю, пазнаннем свету дарослых і, уласна, вывучэннем мовы. Кожны персанаж у кнізе набывае зусім іншыя адценні і значэнні.

Кніга будзе цікавая філосафам, культуролагам, лінгвістам.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце